ТРОХІ ЗАДАЖДЖЫЦЬ:
Але ня будзе марозу. Тэмпэратура: +2 — +5.
НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:
Інвэстыцыйна-эканамічны форум. Менск, Нацыянальная бібліятэка.
ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:
- Асамблея Сярэдняй Эўропы, у якой прымуць удзел кіраўнікі ўрадаў 18 краінаў Эўропы, зьбіраецца ў Бухарэсьце.
- Парлямэнцкая асамблея НАТО праводзіць пасяджэньне ў Эдынбургу.
- Сустрэча Азіяцка-ціхаакіянскага супрацоўніцтва, у якое ўваходзіць 21 краіна, у Сінгапуры.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
У 1915 у Вільні адкрылася першая беларуская пачатковая школа. Заснавала яе Таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны. Маршалкам Таварыства быў Вацлаў Іваноўскі, а ягонымі намесьнікамі – Антон Луцкевіч і Вацлаў Ластоўскі.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
"У гэтым сьвеце нішто не гарантавана, акрамя сьмерці і падаткаў" — Амэрыканскі вынаходнік Бэнджамін Франклін у лісьце да сябра, датаваным 13 лістапада 1789.