Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чароўны трусік вярнуўся


Крысьціна Карчэўская
Крысьціна Карчэўская

“АБЛОГА. ТЫДЗЕНЬ З БЛОГЕРАМ” — летні праект сайту “Свабоды”, аўтарскі агляд самых цікавых публікацый, камэнтароў, дыскусій у беларускай блогасфэры ад вядомых блогераў. Пяць разоў на тыдзень. На гэтым тыдні цікавосткі ў фрэнд-стужцы, суполках Жывога Журналу і іншых плятформаў шукае і камэнтуе Крысьціна Карчэўская --> http://kryscina.com .


“Малюе крэйдай крыжык”… і ўсхваляе Сатану!


Увесь нэт зранку заліваецца пра небараку Чароўнага Трусіка, на якога абрынулася чарговая хваля ўвагі. Ці посьпеху. Ці і таго, і другога. Суполка trash_by разам з smi_by не забываюць нагадаць сваім шматлікім чытачам пра тое, што Юра Дземідовіч АКА Чароўны Трусік быў бласлаўлёны праваслаўнай царквой, якая пераканала веруючы электарат у адсутнасьці рэлігійнага падтэксту ў песьні.

А l-u-f-t, як заўжды, падхопліваючы тэму, пачынае гэтую ўсю справу смакаваць з тэгамі “мая бедная радзіма” і “хто б іх усіх прыстрэліў”. Ніжэй прыводзіцца тэкст песьні пра чароўнага трусіка, які атрымліваецца пры нейкім таямнічым “адваротным праслухоўваньні”.

Юный грешник!
Юный грешник!
Юный грешник!

Здесь зовет звезда к себе
Везет меня звезда к себе
Здесь зовет звезда к себе
Везет меня звезда к себе

Здесь давно святая-святых
Здесь ждет меня, звезда к звезде
Здесь давно слеза к слезе
Здесь теплого дня, здесь осени тень

Послушник святый!
Трирог, велик! Силы для вечных дел
Ветром, Зорей с утра мне шли!
Ты как велик, дай мне свергнуть Христа!
Чтобы молитвы до его святого нутра не дошли.

Глянь, новый сын восходит в зенит
А в надир! Молитву сияющую с утра мне шли!
Тающий зенит не обвести уже,
Шли, Молитву с утра мне шли.

Юный грешник!
Юный грешник!
Юный бог!
Юный бог!

Появляюся, и над церковной ржавчиной
Кровь остынет, и золото докажет
Те, кто Иисуса Христа убили, кровью пропахли.

Слышу тебя! Слышу тебя!
Слышу тебя! Слышу тебя!
Слышу тебя, словлю тебе in nomine!
Слышу тебя, словлю тебе in nomine!

Аказваецца, на Юру Дземідовіча настучаў нейкі непаўналетні вернік, пачуўшы ў словах штосьці страшэнна сатанісцкае ці проста ў парыве зайздрасьці, што хутчэй за ўсё. Больш за ўсё ў гэтай сытуацыі мне шкада небараку хлопчыка, які па прастаце душэўнай вырашыў выступіць на д’ябальскім спаборніцтве “Эўрабачаньне” і прыпадобніцца да Ксюшы Сітнік. Небарака зараз грабе ўвагу лапатай, і хто ведае, кім ён пасьля ўсяго гэтага вырасьце…

Аддам трусіка… і кнігу рэцэптаў у дадатак!


Нядзіўна, што, як толькі ЖЖ-сты пабачылі ў фрэндстужцы трусіка на фотцы ў суполцы otdam_darom_by, да паста амаль адразу зьявілася некалькі дзясяткаў камэнтаў. Мне адразу нават і не зусім зразумела было, і я адкрыла пост у асобным акне, бо калісьці, грэшным чынам, марыла пра home edition трусіка. І што б вы думалі? Камэнты ў духу “адгукаецца на Юру”, “не баіцца сьвятла і мікрафонаў” прымусілі пару хвілін пасьмяяцца ў монік :) .



Беларусізацыя дайшла да Франкенштэйна?


Квітнее і буяе мова родная! Мала таго, што ўкраінскі гурт “Тартак” на “Бандэрштаце” засьпяваў па-беларуску (паводле belarus-na), дык яшчэ і ў хуткім часе намаганьнямі моўнага сацыяльнаадказнага маладога актыву ў нашых бібліятэчках можа зьявіцца “Франкенштэйн” па-беларуску: першыя спробы ў суполцы by_pieraklad ад спадарыні rahnieda_m. Раней я таксама забаўлялася перакладамі, але гэта хутчэй ад таго, што арганізм і душа патрабавалі адаптацыі да беларускай мовы, на якой я на той момант размаўляла ўсяго паўгода. Перакладала я творы В. Крапівіна: дарослыя, сур’ёзныя, глыбокія кніжкі пра… дзяцей. Перакладалася лёгка і цікава, уважліва слухала заўвагі да перакладу ў гэтым жа кам’юніці і радавалася як дзіцё, атрымліваючы хоць нейкія фідбэкі. Зараз, калі мова інтэгравалася ўжо ў мяне ад пятак да макаўкі, чамусьці часу на пераклады ня стала… Трэба аднаўляць закінутае!



“Можно быть только русской!”


Але іншы фронт нашага грамадзтва ўсё гэтак жа на беларускую гаворку адказвае “Говорите на нормальном языке!”: kabierac піша пра тое, як родная мова выйшла з сытуацыі проста Папялушкай: аптэкарка, якая не захацела абслугоўваць беларускамоўную жанчыну, была звольненая з працы. Але ня ўсё заўсёды так добра сканчаецца: нашмат часьцей мы ўсё яшчэ маўчым у адказ, і таму іншыя дазваляюць сабе ставіцца да нас зьняважліва. asya-17 піша пра тое, як у адной дзяржаўнай установе пры запаўненьні анкеты ёй сказалі, што яна ня можа быць беларускай па нацыянальнасьці, а можа быць толькі рускай. Уяўляеце?!
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG