Пра гэта паведаміў выконваючы абавязкі старшыні Менскага гарвыканкаму Мікалай Ладуцька сёньня падчас апэратыўнай нарады. Чыноўнік сьцьвярджае, што новая сыстэма будзе спраўляцца з наймацнейшымі ліўнямі за 10-15 хвілінаў.
Будаўніцтва новай часткі калектару «Цэнтар» пачалося ў Менску летась. Новая галіна праляжа ад кальцавой дарогі да Калядзічаў. Мяркуецца наладзіць дзьве помпавыя станцыі, каскад ачышчальныя збудаваньні.
Рэалізацыя праекту дазволіць выключыць падтапленьне цэнтральных раёнаў гораду, у тым ліку праспэкту Пераможцаў і вуліцы Няміга. Паводле Ладуцькі, будаўніцтва першай чаргі калектару будзе завершана ў 2011 годзе. Ужо тады зьявіцца магчымасьць зьнізіць падтапленьне Нямігі на 45 працэнтаў.