Кіраўнік Бюро нацыянальнай бясьпекі Польшчы Аляксандар Шчыгла заявіў, што "у трохкутніку ўзаемадачыненьняў Украіны, Беларусі і Польшчы існуе шэраг праблем". Пры гэтым, адказваючы на пытаньні журналістаў, ён адзначыў, што на гэты момант існуе праблема з захаваньнем правоў чалавека ў польска-беларускіх стасунках ў той час, як польска-ўкраінскіх дачыненьнях ад моманту абвяшчэньня незалежнасьці Ўкраіны праблем няма.
Дзяржсакратар Савета бясьпекі Беларусі Юрый Жадобін выказаў упэўненасьць у тым, што рэалізацыя "Кіеўскай ініцыятывы" ня будзе нэгатыўна ўплываць на ўзаемадачыненьні Беларусі з Расеяй.
Нагадаем, 23 чэрвеня на сустрэчы ў Кіеве сакратароў саветаў бясьпекі Беларусі, Украіны і Польшчы вырашана стварыць “Кіеўскую ініцыятыву” для пашырэньня супрацоўніцтва ў межах праграмы "Ўсходняе партнэрства".