Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэксыка выдала ЗША лідэра наркакартэлю


Мэксыканская пракуратура экстрадавала ў ЗША меркаванага лідэра наркакартэлю «Тыхуана» Бенджаміна Арэяна Фэлікса. Гэты картэль кантралюе большую частку наркотыкаў, якія праходзяць у ЗША праз Тыхуану, горад на паўночным захадзе Мэксыкі, які знаходзіцца побач з амэрыканскай мяжой.

Паводле дадзеных пракуратуры, Фэлікс кіруе крымінальнай і фінансавай дзейнасьцю картэлю, у прыватнасьці, подкупам чыноўнікаў.
XS
SM
MD
LG