Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Упершыню ў Беларусі выстаўленае абвінавачаньне ў тэрарызме


Па факце выбуху ў мэтро абвінавачваньне ў тэрарызме выстаўленае двум грамадзянам Беларусі, паведаміў журналістам 29 красавіка намесьнік генэральнага пракурора, кіраўнік сьледчай групы Андрэй Швед.

Паводле яго, ім ставіцца ў віну зьдзяйсьненьне злачынства, прадугледжанага часткай 3-й артыкулу 289-й Крымінальнага кодэксу (тэрарызм). Яны абвінавачваюцца ў тым, што наладзілі тэракт па папярэдняй змове з мэтай дэстабілізацыі абстаноўкі, застрашваньня насельніцтва і забойства людзей.

Аднаму з абвінавачаных прад'яўленае абвінавачваньне ў тэрарызме і за выбух у Віцебску ў 2005 годзе, які раней кваліфікаваўся як хуліганства.

Паводле А.Шведа, абвінавачваны ў зьдзяйсьненьні двух тэрактаў здымаў на відэа спробныя выбухі. "Выпрабаваньне выбухаў яны фіксавалі на відэа, якое ёсьць у следзтва ", - паведаміў намесьнік генпракурора.

Аднаму з абвінавачаных у тэракце ў мэтро таксама вылучанае абвінавачаньне па частцы 3-й артыкулу 295-й КК (незаконны абарот зброі).

Андрэй Швед заяўляе, што ў 2009 годзе праваахоўныя органы мелі магчымасьць раскрыць выбух, які адбыўся ў Менску 3 ліпеня 2008 году, аднак злачынства не было раскрыта «з-за халатнасьці некаторых службовых асоб», – паведамляе Інтэрфакс.

Намесьнік генпракурора растлумачыў, што гаворка ідзе "аб недактыласкапаваньні гэтай асобы (аднаго з абвінавачаных) пры пэўных абставінах ". "Па гэтым факце таксама была ўзбуджаная крымінальная справа", - падкрэсьліў А. Швед.

Паводле намесьніка пракурора, сьледзтва ня мае дадзеных "пра тое, што ў гэтых актаў тэрарызму былі замоўнікі альбо арганізатары".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG