Расейскія сілы бясьпекі сёньня правялі спэцапэрацыю ў пасёлку Прагрэс, што на мяжы Стаўрапольскага краю і Кабардзіна-Балкарыі. Паведамляецца, што ў прыватным доме была заблякаваная група ўдзельнікаў «незаконных узброеных фрамаваньняў», якія на прапанову скласьці зброю адказалі стральбой. У выніку 10 чалавек з групы былі забітыя, у тым ліку дзьве жанчыны. Цяпер праходзіць апазнаньне целаў. Расейскія праваахоўныя органы мяркуюць, што сярод забітых – некаторыя з кіраўнікоў узброеных фармаваньняў Кабардзіна-Балкарыі, якія знаходзіліся ў федэральным вышуку.