Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памерла Раіса Жук-Грышкевіч


У Канадзе на 90-м годзе жыцьця памерла актыўная дзяячка беларускай эміграцыі Раіса Жук-Грышкевіч.

Нарадзілася Раіса Жук-Грышкевіч 22 кастрычніка 1919 году ў Пружанах. Ад раньняга дзяцінства праз сваю нацыянальна сьведамую сям’ю была далучаная да беларускай справы.

Большую частку свайго жыцьця жыла на чужыне, але увесь час прымала самы актыўны ўдзел у беларускім жыцьці. Шмат гадоў узначальвала Каардынацыйны камітэт беларусаў Канады, была сярод фундатараў Згуртаваньня беларусаў Канады.

Разам з мужам Вінцуком Жук-Грышкевічам – першым кіраўніком беларускай рэдакцыі Радыё Свабода, а ў далейшым – прэзыдэнтам Рады БНР актыўна працавала дзеля арганізацыі беларускай службы Радыё Свабода і актывізацыі палітычнага жыцьця беларускай эміграцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG