Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС хоча “закрыць” расейскую мяжу


Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі гатовае накіраваць расейскаму боку інфармацыю з банку дадзеных пра асобаў, якім часова забаронены выезд за межы Беларусі.

Пра гэта заявіў журналістам міністар унутраных спраў Беларусі Ўладзімер Навумаў.

Ён адзначыў, што Беларусь і Расея пачалі працу над фармаваньнем адзінага міграцыйнага заканадаўства яшчэ 4 гады таму. І гэтая праца працягваецца. Паводле У.Навумава, стварэньне адзінай базы невыязных грамадзянаў абедзьвюх кран дазволіць “строга кантраляваць перасячэньне імі тэрыторыі Беларусі і Расеі”.

Беларускія палітневыязныя карыстаюць расейскую мяжу, каб патрапіць у эўрапейскія краіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG