Больш падрабязныя камэнтары прадстаўнік офісу даваць адмовіўся. Па яго словах "аб выніках працы місіі афіцыйна будзе абвешчана ў панядзелак, 24 лістапада".
Нагадаем, што місія пачала працу ў Менску 27 кастрычніка і спачатку плянавала завяршыць перамовы 6 лістапада. Аднак потым працягнула сваю працу. Афіцыйны Менск папрасіў у МВФ крэдыт на 2 мільярды даляраў, як патлумачылі ў Нацыянальным банку Беларусі, для стварэньня “падушкі бясьпекі” ва ўмовах усясьветнага фінансавага крызісу.