У сваім пазове заяўнік скардзіцца на невыкананьне мінімальных сацыяльных стандартаў у забесьпячэньні жыльля камунальнымі паслугамі.
Жыхар Гомеля Ўладзімер Бутраменка судзіўся з прадпрыемствам “Савецкае” і раней. Але раённы ды абласны суды адхілілі прэтэнзіі. На скаргу, аднак, адрэагаваў Вярхоўны суд. Ён абавязаў суд Савецкага раёну разгледзець у новым складзе прэтэнзіі Бутраменкі да камунальнага прадпрыемства.
Гаворыць Уладзімер Бутраменка:
“Я, магчыма, і не пайшоў бы ў суд і цярпеў бы, калі б яны не друкавалі пра мяне, як даўжніка, у газэце й самі не пайшлі ў суд. Я б, напэўна, паціху ваяваў бы зь імі, прымушаў бы нешта зрабіць. Паўгода, дапусьцім, не плаціў бы, а потым плату наперад унёс — і так бы прымушаў рабіць усё, што патрэбна. Яны ўсё абяцалі, абяцалі. Але калі яны надрукавалі пра мяне ў газэце, і пайшлі ў суд, і сталі зь мяне спаганяць грошы, чаша майго цярпеньня перапоўнілася”.
Са словаў заяўніка, толькі пасьля звароту ў суд гарачая вада
Толькі пасьля звароту ў суд гарачая вада падаецца ў кватэры нармальнай тэмпэратуры
Выканаўца абавязкаў начальніка Савецкага ЖРЭТу Міхаіл Цітоў, які даваў сёньня тлумачэньні суду наконт камунальных паслуг, сказаў нашаму радыё:
“Якія ў нас ёсьць магчымасьці, тое мы ўсё й робім у ягоным доме. Больш за тое, імкнёмся зрабіць як мага лепей”.
Сёньня суд выслухаў абодва бакі. Рашэньне будзе абвешчана ў сярэдзіне лістапада.