Як паведамляе РІА “Новости”, мікрааўтобус наехаў на перашкоду, пасьля чаго перакуліўся.
Сем чалавек дастаўленыя ў шпіталі.
Абставіны дарожна-транспартнага здарэньня высьвятляюцца.
Мікрааўтобус з грамадзянамі Беларусі перакуліўся на паўночным захадзе Масквы раніцай 18 кастрычніка. У выніку аварыі пацярпелі сем чалавек.