Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Раскол у “Маладым фронце”?


Агенцтва БелаПАН паведаміла пра заяву кіраўнікоў 25 абласных і раённых структураў “Маладога фронту” аб прыпыненьні паўнамоцтваў Зьмітра Дашкевіча на пасадзе старшыні арганізацыі, а таксама ўсіх намесьнікаў да зьезду арганізацыі.


БелаПАН цытуе заяву, распаўсюджаную актывістамі:

“Мы, актывісты “Маладога фронту”, кіраўнікі абласных і раённых структураў, заяўляем, што апошнія працэсы ўнутры нашай арганізацыі ідуць уразрэз са статутнымі палажэньнямі, мэтамі і задачамі Маладога фронту і вядуць да расколу арганізацыі. Лічым гэту сытуацыю ненармальнай і выкліканай недэмакратычнымі паводзінамі кіраўніка арганізацыі Зьмітра Дашкевіча”, — гаворыцца ў дакумэнце.

Аўтары заявы заклікаюць на зьезьдзе абраць “годнага кіраўніка”. Таксама яны лічаць за неабходнае стварыць шырокі рух “Маладая Беларусь”, мэта якога — у аб’яднаньні усіх моладзевых структураў дзеля перамогі дэмакратычнага кандыдата на будучых прэзыдэнцкіх выбарах.

Напярэдадні Сойм Маладога фронту ўхваліў рашэньне Ўправы арганізацыі аб пазбаўленьні Артура Фінькевіча пасады намесьніка старшыні Маладога фронту. Паводле сайту гэтага незарэгістраванага моладзевага аб’яднаньня, — “за дзеяньні, накіраваныя на дыскрэдытацыю Маладога фронту і спробы раскалоць арганізацыю”.

Працяг тэмы — у матэрыяле Любові Лунёвай.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG