Прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Папоў раскрытыкаваў візавую палітыку Эўразьвязу адносна Беларусі. Як ацаніць пазыцыю Эўразьвязу ў пытаньні візаў? Якіх мэтаў імкнуцца дасягнуць беларускія ўлады? Ці ёсьць наўпроставая сувязь паміж зьніжэньнем коштаў візаў і дэмакратызацыяй Беларусі?
Як ацаніць пазыцыю Эўразьвязу ў пытаньні візаў?
Валер Карбалевіч: “Пасьля ўступленьня нашых суседзяў — Польшчы, Літвы, Латвіі — у шэнгенскую зону выехаць туды шараговаму беларускаму грамадзяніну стала цяжэй. З гэтай прычыны частка ахвотных не змагла трапіць зь Беларусі на традыцыйны музычны фэст “Басовішча”.
Амбасадарка Францыі, краіны, якая цяпер старшынюе ў Эўразьвязе (ЭЗ), сп-ня Мюсо паўтарыла ранейшую пазыцыю ЭЗ. Паводле яе, беларусам ня варта чакаць паслабленьня ў візавых пытаньнях, пакуль Беларусь не падпіша пагадненьня аб супрацоўніцтве і партнэрстве з ЭЗ. Пазыцыя Брусэлю на погляд зразумелая і лягічная. Калі ўрад Беларусі не імкнецца наладжваць добрасуседзкія дачыненьні з Эўропай, то чаму ЭЗ павінен рабіць нейкія льготы беларускім грамадзянам? Як ацаніць пазыцыю ЭЗ у пытаньні візаў?”
Андрэй Фёдараў: “Фармальна пазыцыя ЭЗ выглядае лягічнай. Але калі паглядзець глыбей, то я лічу такую пазыцыю памылковай. Бо лёгіка эўрапейскіх палітыкаў такая. Беларусы, сутыкнуўшыся зь цяжкасьцямі паездак у Эўропу, сваё абурэньне скіруюць на беларускія ўлады.
Думаю, такая пазыцыя памылковая. Бо беларускія ўлады маюць магчымасьць растлумачыць беларусам, што насамрэч у гэтым вінаваты ЭЗ. Бо афіцыйны Менск робіць прапановы па зьмякчэньні візавага рэжыму. А ЭЗ можа папсаваць свой імідж у вачах беларусаў”.
Віталь Сіліцкі: “Пазыцыя ЭЗ па візавых пытаньнях шкодная для дэмакратычнай Беларусі. Зразумела, што ЭЗ ня хоча мяняць заканадаўства і практыку пад адну краіну. Візавая палітыка — гэта інструмэнт замежнай палітыкі. Але, мусіць, Беларусь — не такая важная краіна для ЭЗ, каб ламаць звыклую практыку. І амбасадарам краін ЭЗ у Беларусі цяжка маркетаваць такую палітыку.
Візавая палітыка ЭЗ адносна Беларусі павінна стаць актыўнай, накіраванай на грамадзтва, а не на ўлады. Бо цяпер яна дае аргумэнты на карысьць беларускіх уладаў. Яны кажуць: “Вось бачыце, Беларусь у Эўропе ніхто не чакае”.
А ЭЗ сваёй візавай палітыкай дасылае беларускаму грамадзтву такі сыгнал: калі вы церпіце такую палітыку ўладаў, якая парушае правы чалавека, то чаму мы мусім ісьці вам насустрач?
Акрамя таго, з дапамогай такой візавай палітыкі ЭЗ абмяжоўвае міграцыю ў эўрапейскія краіны. Бо калі чалавек ня можа дазволіць сабе заплаціць за візу 60 эўра, то ён ня можа і шмат іншага”.
Пазыцыя беларускіх уладаў
Карбалевіч: “Беларускія ўлады даводзяць, што ва ўсім вінаваты ЭЗ, які парушае права людзей на свабоду перамяшчэньня. Прэсавы сакратар МЗС Беларусі Папоў заявіў, што некарэктна ўвязваць палітыку і кошт віз, бо візавае пытаньне — гэта пытаньне гуманітарнае. Беларускія ўлады эфэктыўна выкарыстоўваюць гэтую сытуацыю ў прапагандысцкіх мэтах. БТ апавядае душашчыпальныя гісторыі пра тое, як складана атрымаць візу, пра чэргі каля амбасадаў гэтых краін. Як ацаніць пазыцыю беларускіх уладаў у гэтым пытаньні?”
Фёдараў: “Найперш адзначу супярэчнасьць. З аднаго боку, ня кожны можа дазволіць сабе 60 эўра, а зь іншага боку — вялікія чэргі ля амбасадаў. Не зусім карэктна называць новыя візавыя ўмовы парушэньнем права на перамяшчэньне людзей. Перамяшчэньне не забаранілі, а толькі ўскладнілі, прычым найбольш натуральным чынам — фінансавым.
Наконт абмежаваньня міграцыі. У Беларусі пражывае каля 10 мільёнаў чалавек, а грамадзяне плацяць за візу 60 эўра. Ва Ўкраіне пражывае каля 50 мільёнаў грамадзян, а за візу ўкраінцы плацяць толькі 35 эўра. З гэтага вынікае, што ЭЗ ня надта пужаецца такой міграцыі.
Я ня ўпэўнены, што беларускія ўлады шчыра імкнуцца забясьпечыць сваім грамадзянам свабодны выезд у Эўропу. Але яны выступаюць за зьмякчэньне візавых праблемаў зь некалькіх прычын.
Па-першае, калі ЭЗ пойдзе на саступкі ў візавых пытаньнях адносна шараговых грамадзян, то, магчыма, ён зьмякчыць сваю пазыцыю і ў пытаньні візавых абмежаваньняў для вышэйшых чыноўнікаў.
Па-другое, беларускія ўлады дэманструюць, як яны дбаюць пра інтарэсы беларускіх грамадзян. Па-трэцяе, відаць, афіцыйны Менск разьлічвае, што ЭЗ адрыне ўсе прапановы па зьмякчэньні візавага рэжыму”.
Сіліцкі: “Трэба разьвесьці два пытаньні: кошт візаў і працэдуру іх атрыманьня. Важна адзначыць, што пры атрыманьні візаў у амбасадах краін ЭЗ адбываецца вялікая колькасьць парушэньняў чалавечай годнасьці прэтэндэнтаў на візу з боку супрацоўнікаў амбасадаў, якія часьцей за ўсё зьяўляюцца беларускімі грамадзянамі. І ў абароне правоў беларусаў пазыцыя беларускіх уладаў — маральная.
Але ці шчырая ўвогуле пазыцыя беларускіх уладаў у гэтым пытаньні? Яны самі ўвялі перашкоды на перамяшчэньне сваіх грамадзян. Напрыклад, дэкрэт аб барацьбе з гандлем людзьмі быў скіраваны на абмежаваньне адукацыйных, гуманітарных кантактаў.
З другога боку, пазыцыя беларускіх уладаў бяспройгрышная. Заклікі да зьніжэньня кошту візаў і спрашчэньня працэдураў маюць папулярнасьць сярод насельніцтва. А ведаючы, што ЭЗ на гэта ня пойдзе, можна заадно паказаць, што ў Эўропе нас не чакаюць”.
Ці ёсьць сувязь паміж зьніжэньнем коштаў візаў і дэмакратызацыяй Беларусі?
Карбалевіч: “Мае суразмоўцы, як і апазыцыйныя палітыкі, лічаць, што новыя абмежаваньні паездак беларусаў у Эўропу — гэта няправільная палітыка ЭЗ, бо яна перашкаджае разьвіцьцю дэмакратычных, эўрапейскіх каштоўнасьцяў у Беларусі. Але ці існуе наўпроставая сувязь паміж зьніжэньнем коштаў візаў і дэмакратызацыяй Беларусі?
Паводле сацыялягічных апытаньняў, звыш 60% насельніцтва Беларусі не былі ў краінах ЭЗ і, гледзячы па ўсім, ня надта туды імкнуцца. А гэта ў асноўным электарат Лукашэнкі. Апошнімі гадамі перад уступленьнем суседзяў Беларусі ў шэнгенскую зону шмат грамадзян з памежных раёнаў Беларусі езьдзілі, напрыклад, у Польшчу з гандлёвымі мэтамі. Але колькасьць прыхільнікаў дэмакратычных каштоўнасьцяў, апазыцыйных партыяў у гэтых раёнах не павялічылася. Пра гэта сьведчаць сацыялягічныя апытаньні. Дык, можа, тэзіс пра тое, што чым больш беларусы езьдзяць у Эўропу, тым больш яны становяцца дэмакратамі і эўрапейцамі — гэта проста міт?”
Фёдараў: “Не, гэта ня міт. Такая сувязь існуе. Але нельга лічыць гэта адзіным ці галоўным чыньнікам разьвіцьця дэмакратычных перакананьняў. Зь іншага боку, тыя, хто ня быў у краінах ЭЗ — гэта не абавязкова прыхільнікі Лукашэнкі. Бо такая паездка патрабуе немалых сродкаў. Гэта ня толькі кошт візы, але і кошт дарогі, пражываньня ў гатэлі і інш. Калі б візы былі бясплатныя, то магчымасьць паездак была б большай.
Што тычыцца чаўнакоў, якія займаліся гандлем у памежных раёнах. Магчыма, пасьля падвышэньня коштаў візаў пэўная колькасьць людзей зьмяніла свае дэмакратычныя погляды на адваротныя?”
Сіліцкі: “Пытаньне пастаўлена не зусім карэктна. Паводле сацыялягічных дасьледаваньняў, існуе відавочная залежнасьць паміж выездам і жыцьцём за мяжой і крытычным успрыняцьцем беларускай рэчаіснасьці”.
Карбалевіч: “Дык, можа, тут залежнасьць адваротная? Можа, якраз за мяжу едуць тыя, хто даўно перакананы ў дэмакратычных каштоўнасьцях, а не наадварот?”
Сіліцкі: “Не зусім так. За мяжу езьдзяць не адны апазыцыянэры. Ёсьць гуманітарныя кантакты, сямейныя, эканамічныя сувязі. Іншая справа, ці ёсьць карэляцыя паміж крытычным успрыняцьцем беларускай рэчаіснасьці і гатоўнасьцю да дэмакратычнай актыўнасьці? Тут я дакладна сказаць не магу.
Але хачу зьвярнуць увагу на іншае. Візавая палітыка ажыцьцяўляецца кожнай краінай — сябрам ЭЗ асобна. Таму апазыцыйным палітыкам пры перамовах з эўрапейскімі палітыкамі трэба вылучаць больш рацыянальныя прапановы.
Бо сёньня зьменшыць кошт візаў да 35 эўра для ўсіх беларусаў не атрымаецца. Але можна лабіраваць больш гнуткую візавую палітыку асобных эўрапейскіх дзяржаваў у межах агульнаэўрапейскага заканадаўства.
Найперш трэба арыентавацца на моладзь і лабіраваць яе інтарэсы. Вось Францыя выдае візы беларускім грамадзянам ва ўзросьце да 25 гадоў бясплатна. Мы павінны лабіраваць пашырэньне гэтай практыкі на іншыя дзяржавы ЭЗ.
Таксама трэба прапаноўваць, каб аднаразовыя шэнгенскія візы выдаваліся часьцей бясплатна. Напрыклад, плаціць 60 эўра, каб зьезьдзіць у Вільню — гэта занадта.
Далей, каб тым грамадзянам, якія сваімі шматлікімі паездкамі ў Эўропу даказалі сваю сумленнасьць, засьведчылі, што не зьбіраюцца эміграваць, давалі доўгатэрміновыя візы зь меншай колькасьцю дакумэнтаў. І ў гэтых пытаньнях можна дасягнуць плёну”.