Я згадаў апошні дзень, апошнюю нашу сустрэчу, калі ён ужо сьмяротна хворы, задумлівы сьмерцю і тым, што будзе пасьля яе, раптам стаў нечакана лірычным, калі я ўвайшоў да яго ў палату з кветкай і букецікам суніц.
Я проста ня ведаў, з чым да яго прыйсьці – з чым прыйсьці да чалавека, якому засталося жыць зусім нядоўга, які падарунак яму прынесьці – не гадзіньнік жа залаты... Наогул такая вельмі істотная псыхалягічная праблема ўзьнікла.
І калі я сказаў “Выбачайце, я толькі з адной кветкай”, ён раптам усьміхнуўся і сказаў лірычна-лірычна: “Валодзя, а што ў гэтым жыцьці чалавеку трэба? Адно – само жыцьцё. Адна жанчына, - сказаў ён, павярнуўшыся да Ірыны Міхайлаўны, якая ў гэты момант якраз ставіла гэтую кветку ў ваду. – І адна кветка”.
Чытаем Быкава. Увесь чэрвень, кожны дзень, на хвалях Свабоды будуць гучаць быкаўскія радкі. Іх будуць чытаць розныя людзі – і блізкія сябры пісьменьніка.