Пра гэта паведамляецца ў прынятай у чацьвер штогадовай справаздачы Эўрапарлямэнту, у якой ўтрымліваецца аналіз стану правоў чалавека ў сьвеце, а таксама эўрапейскай палітыкі ў гэтай галіне.
Аўтары справаздачы са шкадаваньнем зазначаюць, што ў Беларусі зарэгістраваныя ўсяго толькі 5 праваабарончых арганізацыяў, што органы ўлады “стала спрабуюць запалохаць гэтыя групы ды кантраляваць іх”. Разам з тым, гаворыцца ў справаздачы, яны адмаўляюць у рэгістрацыі іншым праваабарончым грамадзянскім ініцыятывам.
Эўрапарлямэнтары патрабуюць ад беларускіх уладаў спыніць мэтанакіраваныя арышты і палітычна матываваны перасьлед праваабаронцаў і актывістаў грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі. Дэпутаты падкрэсьліваюць, што яны абураныя дзеяньнямі рэжыму супраць апазыцыі. Гэтыя захады ўсё часьцей нагадваюць сыстэматычную зьнявагу прадстаўнікоў апазыцыі. У якасьці прыкладу падаецца нядаўняе затрыманьне ляўрэата эўрапейскай прэміі імя Сахарава Аляксандра Мілінкевіча. Як гаворыцца ў справаздачы, “на жаль, ЭЗ не прадэманстраваў ніякіх посьпехаў у галіне паляпшэньня стану правоў чалавека ў Беларусі”.