аўторак, 02 верасьня 2014, Менск 21:47

Праграмы / Грамадзкі рэдактар

Беларусы ў найдаражэйшых каледжах ЗША. Адкуль грошы?

...1950-я гады. Яшчэ ня поўнасьцю пераадолена пасьляваеннае адчужэньне між народамі, а сьвет ужо падзяліла “халодная вайна”. У гэты час нямецкі пэдагог і грамадзкі дзеяч Курт Хан прыдумаў ідэю: стварыць міжнародны каледж, дзе моладзь з розных краінаў магла б разам навучацца два гады, рыхтуючыся да паступленьня ва ўнівэрсытэты. Выпускнікі на ўсё жыцьцё захаваюць успаміны аб юнацкім часе, праведзеным у шматкультурным асяродку і калі дасягнуць уплывовага становішча, то ня будуць імкнуцца да вайны і варажнечы. Так меркаваў Хан.

Грамадзкі рэдактар Тэльман МасьлюкоўГрамадзкі рэдактар Тэльман Масьлюкоў
x
Грамадзкі рэдактар Тэльман Масьлюкоў
Грамадзкі рэдактар Тэльман Масьлюкоў

У 1962 годзе К. Хан ажыцьцявіў сваю ідэю ў Вялікабрытаніі. Тут стварылі Каледж аб’яднанага свету (КАС, па ангельску – United World College, UWC), куды сабралі навучэнцаў рознай рэлігійнай, этнічнай і расавай прыналежнасьці. "Больш захапляльнага экспэрыменту ў адукацыі пасьля ІІ-ой сусьветнай вайны не было,” – напісала тады газэта “Таймс”. Зараз у сьвеце дзейнічае 12 такіх каледжаў. Нідэрляндзкі прынц Віллем-Аляксандар, прэзыдэнт Батсваны Ян Кхама і кіраўнік кампаніі “Нокіа” Йорма Олліла – вось толькі тры імёны зь дзясяткаў вядомых людзей у розных частках сьвету, якія закончылі гэтыя каледжы.

Сёлета спаўняецца 15 гадоў з таго часу, як ў КАС сталі навучацца і прадстаўнікі Беларусі. У траўні міжнародныя каледжы закончылі чарговыя тры беларускія навучэнцы. Адна зь іх – Вольга Грыцкевіч з Навагрудку. На здымку яна – другая справа, разам з аднакурсьніцамі па Паўночным каледжы (Нарвэгія).

Беларускія выпускнікі кажуць: міжнародны каледж – гэта больш, чым навучальная ўстанова. Кожны навучэнец прыўносіць туды асаблівасьці свайго народу. Дзеля гэтага ў каледжах ладзяцца, напрыклад, нацыянальныя дні краінаў. На здымку: навучэнцы Адрыятычнага КАС (Італія), другі зправа – Міхаіл Рэуцкі зь Менску.

Міратворчае дзеяньне праз адукацыю, як некалі было задумана К. Ханам, зараз найбольш уласьцівае міжнароднаму каледжу у г. Мостар, Босьнія і Герцагавіна. У гэтай краіне пасьля ўзброенага канфлікту існуе этнічнае падзяленьне ў школах. У каледжы басьнійцы, сэрбы і харваты навучаюцца разам, з равесьнікамі зь іншых краінаў. Сярод сёлетніх выпускнікоў – Марыяна Мірчук са Сьветлагорску (на здымку – справа).

Экзаменаваньне выпускнікоў КАС праводзіць незалежная Арганізацыя міжнароднага бакаляўрату (International Baccalaureate Organization). Дыплём міжнароднага каледжу – адзін з самых прэстыжных пры паступленьні ў ВНУ Эўропы ці Амэрыкі. Сёлетнія беларускія выпускнікі ўжо вырашылі, дзе яны будуць навучацца далей. Напрыклад, М. Мірчук стане студэнткай вышэйшага каледжу “Трыніці” ў Хартфардзе, сталіцы штата Канекцікут. Паводле агенцыі СНН (CNN), “Трыніці” уваходзіць у дзясятку самых дарагіх установаў ЗША па кошце навучаньня. Адкуль бяруцца сродкі на аплату?

Амэрыканскі мільярдэр Шэлбі Дэвіс – адзін з фундатараў выпускнікоў КАС. Рашэньне аб фундаваньні ён прыняў пасьля наведваньня каледжу. “За пяць хвілін я зразумеў гэта. Я падумаў – гэта штосьці, чаму я веру”, – напісаў Ш. Дэвіс аб убачаным. Зь 2004 году ён штогод пералічвае ўніверсытэтам па 14 млн. даляраў на навучаньне выпускнікоў міжнародных каледжаў. Тым часам, у гэтым месяцы адкрываецца новы каледж – у г. Маастрыхце (Нідэрлянды).

Прыём навучэнцаў у КАС праводзіцца штогод па конкурсе. У Беларусі гэта справа робіцца дзякуючы Ўладзімеру Коласу, вядомаму адукацыйнаму дзеячу. І ў верасьні ў міжнародныя каледжы прыедуць новыя навучэнцы з нашай краіны – Марыя Пупко з Заслаўя (на здымку) і Максім Карповіч з Навагрудку.

Чарговы грамадзкі рэдактар тыдня Тэльман Масьлюкоў закончыў Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт, гісторык. У 1993 – 2001 гг. – арганізатар і дырэктар першага ліцэя на Гомельшчыне. Выявіў Здудзіцкі каменны крыж (Х – ХІІ ст.), прапанаваў пачаць археалягічныя раскопкі на месцы невядомага раней гораду Казіміру, а таксама ў Шацілках – старадаўняй частцы Сьветлагорску. Супрацоўнічае зь інфармацыйнымі інтэрнэт-рэсурсамі і СМІ.

Тэгі: грамадзкі,рэдактар,студэнты,каледж

Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Yahor D. Горад:: Harodnia
06.08.2009 17:35
Dziakuj za materjal. Ja skonchyu Adryjatychny u 2006 hodze. Darechy U belaruskaha kamiteta jos'c' web-staronka: http://uwcblr.info/index.htm

Імя:: belaruskaja mova
07.08.2009 13:46
Vypuskniki hetyh kaledzhau taksama raspaviadajuc, shto tam usim navuchencam -- pa ih zhadanni -- vykladajecca ih rodnaja mova, admyslova zaprashajecca vykladchyk, i u vynikovym dakumence ab zakanchenni Kaledzha heta adznachana. Ne vedaju, ci use vyvuchali belaruskuju, ale josc takija, shto u chase vuchoby u Kaledzhah ab'jadnanaha svetu vuchyli i belarskuju -- http://www.svaboda.org/schedule/20080520.html<br />albo http://www.svaboda.org/audio/feature/54842.html -- peradacha Belaruskaje zmezhzha.

Імя:: Тэльман Масьлюкоў
14.08.2009 00:05
Дзякуй за добрыя водгукі і за размяшчэньне спасылкі! Так, родная мова ўваходзіць у праграму. Па сутнасці гэта - курс роднай літаратуры, і калі няма выкладчыка - вывучаецца самастойна. Усе навучэнцы з нашай краіны, каго ведаю, вывучалі беларускую.
Антон Туманаў, Растоўская вобласьць, 19 ліпеня. Фота з &quot;Вконтакте&quot;

Як расейскія вайскоўцы гінулі ў ролі «апалчэнцаў»

20-гадовы расейскі вайсковец Антон Туманаў цягам месяца тройчы быў ва Ўкраіне «ў ролі апалчэнца». 13 жніўня ён загінуў разам з больш чым сотняй саслужыўцаў, піша расейская «Новая газета». чытаць далей >

УСЕ НАВІНЫ
External Widget cannot be rendered.

чытаць іншыя навіны >>
External Widget cannot be rendered.

ТОП-ЛІСТ

ПАДАРОЖЖЫ СВАБОДЫ
Валеры Брэк каля канфіскаванай колісь дзедавай хаты

Аўдыё Забыты юбілей адмены сталінскага прыгону

З пачатку гэтага году я, бываючы ў розных кутках нашай немалой краіны, задаю вясковым людзям адно і тое ж пытаньне. «Якую ролю ў вашым жыцьці адыграў 1974 год?» чытаць далей >

ПА-БЕЛАРУСКУ ЗЬ ВІНЦУКОМ ВЯЧОРКАМ

Мажарытарны мінор. Частка 2. Чаму кітайцы мусяць вучыцца па-беларуску

Тыя, хто дамагаецца выкладаньня па-беларуску ва ўнівэрсытэтах Беларусі, натыкаюцца на контраргумэнт: у нас, маўляў, вучацца кітайцы й туркмэны, беларуская мова для іх лішняя. А таму яна лішняя і для беларусаў. Ці права носьбіта кітайскай ці расейскай мовы мацнейшае за такое самае права беларускамоўнага? чытаць далей >

БЯЗ ЧАРКІ І СКВАРКІ
Суп з авакада

Авакада і з чым яго ядуць

Заморскі плод авакада на паліцах беларускіх гастраномаў ужо глядзіцца звыкла. І каштуе адносна нядорага. чытаць далей >

Цуды і дзівосы Беларусі
Малюнак: П. Татарнікаў (с) 2014

Альгерд Бахарэвіч: Салют

Радасьць, якую дае народу салют – гэта насамрэч жах простага беларускага чалавека перад уласнай гісторыяй, цёмнай і вязкай гісторыяй, у якой нічога не разьбярэш. чытаць далей >

СТАЛКЕРЫ СВАБОДЫ
Сталкеры Свабоды: Вадзім Мінчук

Відэа Вадзім Мінчук: «Мае вырабы рэклямуюць Беларусь»

У яго ўсё пачалося акурат як у вершы Максіма Танка «Завушніцы», на які «Песьняры» стварылі несьмяротны гіт. Зрабіў каханай завушніцы — і вызначыў свой прафэсійны шлях. чытаць далей >