Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Каўшовік: Як беларускія чыноўнікі «шэйхаў» загартоўваюць



«Вось прыедзе да нас шэйх з эміратаў, пабудуе заводзік, дасьць людзям працу, будзе плаціць падаткі і вырашацца ўсе нашыя праблемы. Мы даем дазвол, прыяжджайце, укладвайце свае грошыкі» – прыблізна так думае ва ўсіх кабінэтах армія чыноўнікаў.

І ён прыяжджае – гэты шэйх, праўда, не з эміратаў – свой, тутэйшы. Пяць гадоў цяжкай працы за мяжой. З радасці адразу робіцца інвэстарам, вырашае адчыніць маленькае прадпрыемства. Купляе будынак, абсталяваньне, шукае спэцыялістаў. Хуценька вырашыў усе асноўныя праблемы ды ідзе ў кабінэты.

«Цудоўна, мы цябе так доўга чакалі! Рабі дакумэнты: праекцік, ліцэнзію, рэгістрацыю... Праэкцік будзе каштаваць 12 000 000, але не хвалюйцеся, не амэрыканскіх, а нашых».

«Ого-го», – уздыхае інвэстар…

Але не да твару «шэйху» перад такімі цяжкасьцямі адступаць.

– Добра. Рабіце.

– Праз годзік загляньце пацікавіцца, як ідуць працы над вашым праектам.

Інвэстары робяць усё хутка, і наш так зрабіў. Хаценька зноўку адправіўся за мяжу ў суседнюю краіну, за месяц арганізаваў там бізнэс, наняў людзей, плаціць падаткі і час ад часу вось ужо чатыры гады прыяжджае пацікавіцца, як ідуць справы зь яго бізнэс-праектам. Мае надзею праз годзік адчыніцца.


Другі знаймы інвэстар, але ўжо не «шэйх», а прадпрымальнік, доўгія гады паціху будаваў бізнэс, працуючы без рэгістрацыі. Настаў час Х, зарэгістраваўся і… “вызвал огонь на себя”. Артылерыйскую падрыхтоўку, якую адразу правяла падатковая інспэкцыя, пабачыўшы на гарызонце новага ворага, вытрымаў. Расплаціўся зь бюджэтам і зноў у партызаны.


Армія,якая сядзіць ў кабінэтах, не разуме, што прадпрымальніцтва ўсяго толькі трэніровачны палігон, каб праглядзець і адабраць людзей, здольных арганізаваць моцны бізнэс. Такія ёсьць. Ёсьць прыклады пасьпяховага бізнэсу. Але за свой посьпех яны плацяць дарагую цану.
Спадар Галюкевіч даўно распачаў продаж мяса. Спачатку на рынку, купляючы скаціну ў насельніцтва. Потым адчыніў мясную лаўку – першую ў горадзе. Нават пэнсіянэры былі задаволены. Але камусці было вельмі зайздросна – спалілі гэтую лаўку. Пабудаваў другую, якая не гарыць. Больш таго– ўзяў у арэнду фэрму і пачаў сам гадаваць скаціну.



«А ля гэр ком а ля гэр». Спалілі фэрму. У агні згарэла 18 быкоў.





Маленькія парасяткі, якіх выратавалі, паапальвалі сьпіны і адзін за адным паціху дохнуць .



Ферма не застрахаваная, давядзецца адбудоўваць самаму, а потым зноў вырошчваць статак. Але ж гэта ня самае цяжкае для такога гаспадара. Горш іншае. На гарызонце зьявілася другая армія, кабінэтная. Пачалася апэрацыя “Самовозгорание.” Замацаваны выпрабаваньнямі, спадар Галюкевіч верыць што “прарвецца”.


Спадарства, войны даўно скончыліся, а мы ўсё ваюем. Прыдумляем, ствараем ворагаў, каб атрымаць перамогу і зрабіцца «героямі». Спадар Галюкевіч й іншыя пасьпяховыя прадпрымальнікі – гэта наша надзея, нашыя будучыя «шэйхі», якія праўшлі выпрабаваньне на палігоне прадпрымальніцтва і выжылі – нават разьвіваюцца. Дык чаму такім гаспадарам не дапамагаць?

Вось даўно пустуючы недабудаваны цэх. Чаму не адрамантаваць і не падарыць пасьпяховаму гаспадару Галюкевічу?


Гэтым можна было б вырашыць адразу некалькі праблемаў: на пустыя вокны не глядзелі б пасажыры праяжджаючых цягнікоў, злодзей, які здзейсьніў падпал, атрымаў бы кару інсультам чы інфарктам з-за сваёй сквапнасьці, а горад – моцнае прадпрыемства. З часам яно б вярнула б праз падаткі патрачаныя грошы і пабудавала б ходнікі – зараз городу тыя абыходзяцца, калі падлічыць працэнты, у амаль 7 мільёнаў даляраў.

Так павінна быць, таму што вайна даўно скончылася і трэба працаваць.

Але ж не – у нас па-іншаму. «Па-кабінэтнаму»…


Грамадзкі рэдактар тыдня – Уладзімер Каўшовік з Мастоў. Сёлета яму 50 гадоў. Скончыў Інстытут замежных моваў. Валодае францускай і ангельскай. Сябра партыі КХП БНФ. Захапленьні: фота, відэа. Стваральнік сайту www.masty.org Працуе над мэтодыкай выкладаньня ангельскай мовы.
XS
SM
MD
LG