пятніца, 10 лютага 2012, Менск 06:46

Праграмы / Вынікі дня

А.Мілінкевіч: Ёсьць шанец, якога доўгія гады не было

Госьць “Начной Свабоды” -- экс-кандыдат на прэзыдэнта, старшыня руху "За свабоду" Аляксандар Мілінкевіч.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Эфір 7 траўня.

СЛУХАЦЬ:


Ганна Соўсь: Якім можа быць супрацоўніцтва Беларусі з Эўразьвязам пасьля саміту ў Празе?

Аляксандар Мілінкевіч: Гэта вельмі шырокі спэктар прапанаваных супрацоўніцтваў, але наколькі мы будзе ў гэтым удзельнічаць, залежыць у многім ад палітыкі ўладаў, хаця ня толькі. Я думаю, што грамадзянская супольнасьць таксама будзе мець вельмі вялікую ролю. Я б хацеў, каб гэтае супрацоўніцтва было як мага шырэйшае ў палітыцы і ў гуманітарнай сфэры, і ў бясьпецы, і ў падтрымцы незалежнасьці. Думаю, што пэрспэктывы ў нас добрыя.


Соўсь:
Скажыце, калі ласка, як Вы лічыце, праграма “Усходняе партнэрства” прынясе больш плюсаў Беларусі ці Аляксандру Лукашэнку?

Мілінкевіч: Я думаю, што няслушна думаюць некаторыя, што гэта ўзмацніць аўтарытарны рэжым у Беларусі. Можа, на пэўны момант стабілізуе. Але ўсё роўна сытуацыя такая, што патрэбныя нашай краіне сур'ёзныя структурныя рэформы, і ў палітыцы і ў гаспадарцы, і бязь іх не абыдзецца любы кіраўнік, і Аляксандар Лукашэнка таксама, а гэтыя рэформы будуць весьці да лібэралізацыі. Таму не лічу што ўзмацненьне будзе для ўлады, а людзям гэта можа прынесьці многа-многа карысьці. Краіна адкрываецца на цывілізаваны сьвет, на Эўропу, а мы ўсё ж родам з Эўропы.

Соўсь: Якога кшталту супрацоўніцтва з Эўропай можа быць найбольш плённым, ў энэргетыцы, у культурнай сфэры...

Тое, што мы робім на сваіх прадпрыемствах, усе часьцей немагчыма прадаць. Таму патрэбныя новыя тэхналёгіі, інвэстыцыі. Час ня самы лепшы для гэтага, але ўсё роўна я веру ў тое, што наша краіна будзе мадэрнізавацца
Мілінкевіч
: Я больш за ўсё разьлічваю на тое, што дзякуючы гэтай праграме мы ўрэшце зможам заняцца мадэрнізацыяй беларускай эканомікі. Усе ведаюць выдатна, што Беларусь доўгі час трымалася на датацыях з боку Расеі. Зараз яны зьмяншаюцца, а наша эканоміка да рэальнай канкурэнцыі не падрыхтаваная. Тое, што мы робім на сваіх прадпрыемствах, усе часьцей немагчыма прадаць. Таму патрэбныя новыя тэхналёгіі, інвэстыцыі. Час ня самы лепшы для гэтага, але ўсё роўна я веру ў тое, што наша краіна будзе мадэрнізавацца.

Соўсь: Якія асноўныя вынікі вашага супольнага візыту ў Прагу разам з Аляксандрам Казуліным, Зянонам Пазьняком, Станіславам Шушкевічам і Івонкай Сурвілай?

Мілінкевіч: Я думаю, што аб'яднаная Эўропа дэманструе, што будзе супрацоўнічаць і з уладай, і з грамадзянскай супольнасьцю. Дэмакратычныя беларусы іх вельмі цікавяць, таму што за гэтым будучыня краіны. І яны будуць раіцца з усімі, зьбіраць інфармацыю, выслухоўваць думкі, і гэта перш за ўсё надзвычай важна. Думаю, што многае залежыць ад нас. Ня трэба спадзявацца, што хтосьці з Брусэля вырашыць наш лёс. Асабліва ўнутранае жыцьцё. Адкрываецца вялікая магчымасьць. Ёсьць шанец, якога ў нас доўгія гады не было. Я веру ў тое, што мы яго скарыстаем.

Ганна Соўсь: Івонка Сурвіла, Зянон Пазьняк, Станіслаў Шушкевіч і Аляксандар Казулін выступілі з сумеснай заявай, у якой віталі ідэю Ўсходняга партнэрства і выказалі ўдзячнасьць Эўразьвязу за ўключэньне Беларусі ў гэтую праграму. 6 траўня госьцем Начной Свабоды быў Аляксандар Казулін, і ён выказваў спадзяваньне, што вы таксама падставіце свой подпіс пад заявай. Чаму Вы гэта не зрабілі?

Роля "Траянскага каня" адводзіцца Беларусі. Я ніводнага такога факта ня ведаю, таму прапанаваў гэты пункт зьняць
Мілінкевіч:
Я падтрымліваў ў асноўным зьмест гэтай заявы, але такія заявы павінны быць вельмі пісьменнымі і выверанымі. Там ёсьць сцьвярджэньні, якія ня маюць, з майго пункту гледжаньня, факталёгіі. Напрыклад, гаварылася аб тым, што ў Расеі і кіраўніцтва Беларусі ёсьць плян, як разбурыць "Усходняе партнэрства".

Роля "Траянскага каня" адводзіцца Беларусі. Я ніводнага такога факта ня ведаю, таму прапанаваў гэты пункт зьняць. Такія меркаваньні не ўключаюцца ў сур'ёзныя заявы. І прапанаваў свой тэкст, але большасьць была за тое, каб гэты тэкст пакінуць.

Соўсь: І апошняе пытаньне. Свабода праводзіць новы конкурс. 100 адрасоў Свабоды. Дзе ў Беларусі варта павесіць мэмарыяльныя шыльды ў гонар падзеяў найноўшай гісторыі незалежнасьці і свабоды? Дом літаратара ў Менску, дзе выступаў Быкаў. Авальная заля Дому ўраду, дзе прагаласавалі за незалежнасьць... Які адрас і чаму запомніўся вам? Які Ваш адрас Свабоды?

Мілінкевіч: У свой час, калі я працаваў у гарвыканкаме і калі мы рабілі шмат для адраджэньня праўдзівай гісторыі Беларусі, у Горадні было вырашана адкрыць помнік Кастусю Каліноўскаму, нашаму герою, і шыльду на доме, дзе ён у свой час дзейнічаў у час паўстаньня. Я вельмі хацеў, каб гэта было ўсё ж выканана. Рашэньне было гарвыканкаму, але ані шыльды, ані помніка няма.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары. Старонка з 2
Імя:: ВІТАЎТ Горад:: Менск
08.05.2009 19:36
Здраднік блюзнерыць!
УЖО НІХТО НЕ ВЕРЫЦЬ Мілінкевічу.

Імя:: Мікола Горад:: Масква
08.05.2009 21:13
Імя:: ВІТАЎТ Горад:: Менск 08.05.2009 19:36 Здраднік блюзнерыць!
УЖО НІХТО НЕ ВЕРЫЦЬ Мілінкевічу.
-Ніхто ня верыць табе, Вітаут! Рукі прэч ад Мілінкевіча! Учора ты крычау:"Ганьба Пазьняку, Шушкевічу!". А сёньня ты узяуся і за Мілінкевіча... Сьмярдзіць правакацыяй...

Імя:: Мінак
08.05.2009 21:16
да Вітаўта:
А хто такі НІХТО?

Імя:: Антон
08.05.2009 21:31
Товарищ Милинкевич! Мнение обслуживающего персонала Лукашенко здесь никого не интересует!

Імя:: Тоха
08.05.2009 22:44
Вельмі разумныя і прагматычныя выказваньні Мілінкевіча. Дзякуй за размову.

Імя:: Витязь
08.05.2009 23:03
Милинкевич врёт. По словам Козулина, ему предлагалось внести свои предложения и изменить не устраивавший его пункт. Он просто не захотел подписать и всё. По каким-то своим причинам.
В самом обращении нигде не сказано о том, что Беларусь это троянский конь, как это представил Милиневич. Т.е. он не только солгал, но и солгал Беларусью. А так не смог бы поступить ни один патриот.

Імя:: Виктор
09.05.2009 12:50
Милинкевич – человек дела, ему неинтересны пустые споры и препирательства. Он знает, что нужно делать, знает, что волнует людей. Людям нужны работа, зарплата и защита.

Конкуренты не могут этого обеспечить, и потому Милинкевичу они неинтересны. Он не собирается с ними спорить. Если они хотят спорить между собой - пусть спорят!

Милинкевич думает о будущем, а не о прошлом.
Добиться успеха для себя и других может только человек дела, устремленный в будущее.

Імя:: Яўген Мурашка
09.05.2009 16:30
А увогуле, хто іх усіх упоўнаважываў ставіць сваі подпісы ад імя беларускага народу?. Я такога дазволу не даваў

Імя:: Gleb Горад:: Orsha
10.05.2009 10:37
Уже сколько лет Милинкевич поёт всё одну и ту же песню.
Видите ли стране нужны структурные реформы и Лукашенко вынужден будет их проводить.
Сколько уже лет у власти Лукашенко? Правильно. Столько же лет и поётся эта песня.
И это для чего диктатору проводить эти реформы? Оттого, наверное, что не спит ночами бедный. Замученный заботами о стране.
А может для того чтобы передать власть Милинкевичу? Сладкие надежды у сейчас хорошего человека, а прежде члена банды "Вшивые блохи".
Знатока поэтического творчества Василя Быкова устроят любые реформы которые укрепят его Лукашенковскую власть. И только.
Он хорошо понимает, что чем население беднее, тем податливее. Тем легче им управлять.
Если же экономическое положение ухудшится, то всегда найдутся виновные. Те, среди которых уже давно нет Милинкевича и которых кличут "враги народа".
Неприятно читать это интервью. Непроверенные факты. Троянский конь etc.
И это политик, называющий себя оппозиционером.

Или, любителя проверенных фактов, диктатура устраивает или он надеется что, замеченный Россией, с её помощью, на троянском белом коне сместит Лукашенко.
Вам, мол, Путины и прочие Медведевы Лукашенко не нравится, так вот я , Милинкевич, здеся. Ставьте на меня. Я очень надёжный.
"Ouch!" - проговорился. Что теперь Лукашенко скажет?
Хотя бедной Беларуси только Александра Второго и не хватало.
Как вообще угораздило такую солидную организацию как БНФ когда-то поддержать этого любителя приходить на готовенькое.

Імя:: Яўген
10.05.2009 12:02
Беларускі народ мае аднаго лідара - Лукашэнку. Гэта ён выбраў яго ў 1994, гэта народ аказаў падтрымку на рэфэрэндумах. Ніхто яго не заступіць, бо кожнага, хто выкажацца іначай, называюць або "здраднікам", або "стаўленікам Расіі".

Імя:: Бенедзікт
10.05.2009 18:24

Імя:: Яўген Мурашка
09.05.2009 16:30
А увогуле, хто іх усіх упоўнаважываў ставіць сваі подпісы ад імя беларускага народу?. Я такога дазволу не даваў
------------------
Спадар Мурашка, далёка не ўсе беларусы Нямеччыны (і я з сябрамі таксама), ўпаўнаважвалі вас рабіць заявы ад імя ўсіх беларусаў Нямеччыны. Але ж вы рабілі падобныя заявы...

Імя:: Бенедзікт
10.05.2009 18:32
Імя:: Виктор
09.05.2009 12:50
Милинкевич – человек дела...
---------------
Хм. А вас не абцяжарыць просьба - нагададайце "дела" Мілінкевіча...

Імя:: Бенедзікт
10.05.2009 18:33
мя:: Яўген
10.05.2009 12:02
Беларускі народ мае аднаго лідара - Лукашэнку. Гэта ён выбраў яго ў 1994, гэта народ аказаў падтрымку на рэфэрэндумах. ...
-----------------
Выбраў народ у 1994г. У наступныя гады сапраўдных выбараў не было. Таму ён і ёсьць нелігітымным кіраўніком Беларусі для большасьці эўрапейскіх краін. Рэфэрэндумы таксама былі незаконныя, пра гэта толькі лянівы ня ведае...

Імя:: Бенедзікт
10.05.2009 18:53
Мілінкевіч: Я думаю, што няслушна думаюць некаторыя, што гэта ўзмацніць аўтарытарны рэжым у Беларусі. Можа, на пэўны момант стабілізуе. Але ўсё роўна сытуацыя такая, што патрэбныя нашай краіне сур'ёзныя структурныя рэформы, і ў палітыцы і ў гаспадарцы, і бязь іх не абыдзецца любы кіраўнік, і Аляксандар Лукашэнка таксама...
-----------------
Добра, калі б гэтую ілюзію меў які небудзь беларускі палітычны аглядальнік (што напрыклад,абараніў некалі дысэртацыю па "гісторыі" КПСС ...). Але ж гэта кажа чалавек, які імкнецца падаць сябе сур'ёзным палітыкам.
Дык вось спадар Мілінкевіч. Сусьветны досьвед і ў прыватнасьці эўрапейскі, сьведчыць, што любы дыктатар абыходзіцца дзясяткамі гадоў без рэформаў, як бы народу кепска не было. Для дыктатара галоўнае - эахаваньне ўлады. Народ будзе ў лепшым выпадку скарынку грызьці, а дыктатар сядзець на штыках. На ягоны век штыкоў хопіць.
Справа ў іншым - у арганізацыі дзейснай апазіцыі...

Імя:: Яўген
10.05.2009 21:54
А.Мілінкевіч: Ёсьць шанец, якога доўгія гады не было
Аніякага шансу няма і ня будзе. Хопіць ужо хлусіць!

Імя:: eisernWolf Горад:: Miensk
11.05.2009 13:37
Пасьля 15 год наяўдалых спробаў узяць уладу звонку можна паспрабаваць і празь лісьлівасьць узяць яе знутры. Думаю, што горай ужо ўсё адно ня будзе, дык давайце жа ня будзем абвінавачваць чалавека ў здрадніцтве. У палітыцы трэба быць хітрым, а ня проста-лінейным. Такі ўжо жанр.

Імя:: northsernwolf
11.05.2009 17:05
2006 г. Ідуць прэзыд. выбары.
Заходзяць да eisernWolfa:
- Ну пайшлі галасаваць супраць! Толькі ты за Мілін-ча ці Каз-на!
- Не, я за Лукашэнку!
- Як так. Тыж дэмакрат, нацыяналіст.
- А вы мне скажыце, што канкрэтна зьменіцца ад таго. Буду хадзіць на выбары 30 гг., пакуль... А вось калі я прагаласую ЗА, то можа, АГЛ прыслухаецца да свайго электарату, да маіх запатрабаваньняў адносна эўравэктару.

2009 г.
-eisernWolf, размаўляй зь беларусамі па-бел-ку.
-А што зьменіцца. Нічога. Вось, калі я буду па-руску, то, можа, беларусы ўбачаць, што наша мова ў заняпадзе...

Імя:: Paustanne
11.05.2009 17:16
Імя:: Яўген 10.05.2009 12:02
Беларускі народ мае аднаго лідара - Лукашэнку. Гэта ён выбраў яго ў 1994, гэта народ аказаў падтрымку на рэфэрэндумах. Ніхто яго не заступіць, бо кожнага, хто выкажацца іначай, называюць або "здраднікам", або "стаўленікам Расіі".
==========================

Чтобы сохранить власть, самозваный президент Беларуси подписывает антиконституционные военные договоры, распродает национальное имущество, такие бюджетообразующие предприятия как «Белтрансгаз» и другие, залазит в многомиллиардные долларовые долги, сдавая таким образом экономическую независимость нашего народа, на которой в современном мире держится и независимость политическая.


Імя:: smerczdradniku
11.05.2009 17:21
2Яўген

Цягам 15 год кіраваньня Лукашэнка і ягоная каманда праводзяць палітыку генацыду ўласнага народу. Праяўлецца гэта ў саветызацыі і русыфікацыі Беларусі, у адрачэньні ад культурна-духовых, гістарычных крыніцаў жыцьцядзейнасьці беларускага народу.

Імя:: eisernWolf Горад:: Miensk
11.05.2009 18:18
>>>Заходзяць да eisernWolfa:
>>>[...]
>>>- Не, я за Лукашэнку!
>>>- Як так. Тыж дэмакрат, нацыяналіст.

Гэта вы да нэйкага іншага eisernWolf-a заходзілі. :)
Камэнтары. Старонка з 2