Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіч: Я не падпісаў сумеснай заявы, бо такія заявы павінны быць выверанымі


Аляксандар Мілінкевіч тлумачыць, чаму не далучыўся да сумеснай заявы Івонкі Сурвілы, Станіслава Шушкевіча, Зянона Пазьняка і Аляксандра Казуліна

Ганна Соўсь: Напярэдадні Івонка Сурвіла, Зянон Пазьняк, Станіслаў Шушкевіч і Аляксандар Казулін выступілі з сумеснай заявай, у якой віталі ідэю Ўсходняга партнэрства і выказалі ўдзячнасьць Эўразьвязу за ўключэньне Беларусі ў гэтую праграму. 6 траўня госьцем Начной Свабоды быў Аляксандар Казулін, і ён выказваў спадзяваньне, што вы таксама падставіце свой подпіс пад заявай. Чаму вы гэта не зрабілі?

Мілінкевіч: "Я падтрымліваў ў асноўным зьмест гэтай заявы, але такія заявы павінны быць вельмі пісьменнымі і выверанымі. Там ёсьць сцьвярджэньні, якія ня маюць, з майго пункту гледжаньня, факталёгіі. Напрыклад, гаварылася аб тым, што ў Расеі і кіраўніцтва Беларусі ёсьць плян, як разбурыць "Усходняе партнэрства".

Роля "Траянскага каня" адводзіцца Беларусі. Я ніводнага такога факта ня ведаю, таму прапанаваў гэты пункт зьняць. Такія меркаваньні не ўключаюцца ў сур'ёзныя заявы. І прапанаваў свой тэкст, але большасьць была за тое, каб гэты тэкст пакінуць".
  • 16x9 Image

    Ганна Соўсь

    Ганна Соўсь нарадзілася ў Менску. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў незалежнай газэце «Народная воля»(1997-2000). Ад 2000 году працуе на «Свабодзе». Кнігі на «Свабодзе» — «Дарога праз Курапаты» (аўтарка рэпартажаў), «Адзін дзень палітвязьня» (ідэя і ўкладальніца), «Адзін дзень палітвязьня. 2009-2011»(ідэя і ўкладальніца), «Жыцьцё пасьля раку» (аўтарка ідэі і каардынатарка праекту, рэдактарка). Аўтарка праекту «Расея і я», сэрыі інтэрвію з 12 экс-прэзыдэнтамі постсавецкіх кранаў. Сябра БАЖ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG