Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З.Пазьняк: Эўразьвяз больш залежны ад Лукашэнкі, чым Лукашэнка ад ЭЗ


Зянон Пазьняк аб праграме "Ўсходняе партнэрства", аб важнасьці культуры ў палітыцы і эканамічных дачыненьнях Беларусі і ЭЗ

СЛУХАЦЬ:


Эфір 7 траўня

Соўсь
: У Празе на запрашэньне Міністэрства замежных справаў Чэхіі ад 5 траўня да сёньня знаходзіліся старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, і былыя кандыдаты на прэзыдэнта Станіслаў Шушкевіч, Зянон Пазьняк, Аляксандар Мілінкевіч, Аляксандар Казулін. Мы зьвязаліся з спадаром Пазьняком па тэлефоне і папрасілі выказацца наконт пэрспэктываў удзелу Беларусі ў праграме Эўразьвязу "Ўсходняе партнэрства"



Пазьняк
: Такое пытаньне ня можна ставіць, таму што ў Беларусі дзейнічае дыктатарскі антыбеларускі рэжым. Гэта вельмі небясьпечны крок, але з другога боку - беларуская дзяржава ў гэтай сытуацыі падрэжымнай павінна другія дзьверы выхаду ў выпадку, калі з боку Расеі будзе моцны геапалітычны націск. І таму гэта пазытыўна, што прапанаваная праграма "Ўсходняга партнэрства" і мы падтрымліваем, каб гэтыя дзьверы былі.

З другога боку, мы бачым вялікую небясьпеку ў тым, што калі Эўропа будзе супрацоўнічаць толькі з дыктатарскім рэжымам, дык гэты рэжым задушыць у Беларусі ўсё. І ў першую чаргу беларускую культуру, якую ён душыць пастаянна. Фактычна, ён успрыме гэта як карт-блянш для сваёй антынароднай палітыкі.

У сувязі з гэтым і ёсьць выступы крытычныя, і ў Празе. Такім чынам, выгада вельмі невялікая, улічваючы гэты рэжым, але магчымасьці ёсьць. Мінімальныя магчымасьці ёсьць. І трэба нам максымальна іх выкарыстаць.

Лукашэнка залежны ад Расеі і шукае выхад

Соўсь: У якіх сфэрах гэтыя мінімальныя магчымасьці - энэргетычнае супрацоўніцтва...

Пазьняк: Гэта магчымасьці такія, што калі будзе моцны і жорсткі кантроль, падмацаваны дакладнымі ўмовамі з боку Эўразьвязу, і калі гэта будзе супрацоўніцтва ня столькі з рэжымам, але з грамадзянскай супольнасьцю, то могуць быць пэўныя ў рэпрэсіях на нейкі час, могуць быць нейкія невялічкія крокі ў сфэры правоў чалавека. Гэта таксама невялікія паслабленьні - істотныя. І таксама істотнае - магчымасьці, якія Эўразьвяз можа выкарыстаць - інвэстыцыі ў дэвырсыфікацыю энэргарэсурсаў, пэўныя інвэстыцыі ў сыстэму энэргетычнага транзыту накшталт украінскай аб перакідцы электраэнэргіі з Украіны ў краіны Балтыі. І гэтак далей.

Калі, скажам, Эўразьвяз пойдзе на такую палітыку, такія інвэстыцыі, то гэта ў значнай ступені завяжа існуючы рэжым на ўзаемаадносіны з Эўразьвязам. Яны стануць узаемазалежныя. У дадзенай сытуацыі Эўразьвяз больш залежны ад Лукашэнкі, чым Лукашэнка ад ЭЗ. Лукашэнка не залежны фактычна нічым.

Ён залежны ад Расеі. І хоча знайсьці таксама свой выхад, але ставіць умовы такія, каб Эўразьвяз меў справу толькі з ім, толькі з дыктатурай. Вось у чым увесь канфлікт. Так што гэтае заключэньне мае пэўныя магчымасьці, і ўсё залежыць ад таго, як павядзе сябе Эўразьвяз і як павядуць сябе вольныя беларусы, якія змагаюцца з гэтым рэжымам.

Соўсь: Як вам падаецца - пазыцыя Эўразьвязу, краінаў Эўразьвязу - адзіная да Беларусі, да Аляксандра Лукашэнкі?

Пазьняк: Гэта відавочна, што існуюць дыскусіі, існуюць розныя пазыцыі, але яны здольныя былі аб'яднаць сваю пазыцыю, прыняць агульнае рашэньне. Таму што былі розныя спробы раней стварыць аналягічную супольнасьць партнэрства на поўдні Эўропы, так званае міжземнаморскае. І невыпадкова Сарказі не прыезаў у Прагу, ён быў прыхільнікам той ідэі. Гэтыя праблемы ёсьць, але ўсе яны разумеюць, што беларускі накірунак зьяўляецца вельмі важным для Беларусі.

І вось калі гэтае разуменьне будзе пашырацца, і калі гэта дойдзе да глыбіні сьвядомасьці, то я думаю, што магчымасьці нейкіх пазытыўных крокаў у Беларусі павялічацца. Але паўтараю - пакуль будзе існаваць гэты рэжым, ніякіх кардынальныхзьменаў ня будзе. Але само існаваньне "Ўсходняга партнэрства" будзе даваць магчымасьць пастаянна абмяжоўваць гэты рэжым. Нават калі гэта будзе чыста маральны фактар. Гэта таксама будзе мець значэньне. Так што, нягледзячы на розьніцу пазыцый, у тым ліку і адносін да самога Лукашэнкі, Эўразьвяз мае агульныя інтарэсы і здольны выпрацаваць агульную палітыку.

Заява Юшчанкі пра мову - гэта маральная падтрымка

Соўсь: Вы выступілі з супольнай заявай з Івонкай Сурвілай, Станіславам Шушкевічам, Аляксандрам Казуліным, у якой павіталі ідэю "Ўсходняга партнэрства" і выказалі ўдзячнасьць Эўразьвязу за ўключэньне Беларусі ў гэтую праграму. Там была заява, што забесьпячэньне правоў грамадзянскай супольнасьці і кожнага чалавека павінна стаць умовай у дачыненьнях з аўтарытарнай уладай Аляксандра Лукашэнкі і павінна быць адзначана ў пратакольнай частцы "Партнэрства". У сваёй жа заяве вы прапануеце да тых 5 пазыцыяў, вылучыных з 12-ці патрабаваньняў Эўразьвязу да Беларусі, дадаць шосты пункт аб забесьпячэньні свабоднага разьвіцьця беларускай культуры, адукацыі і творчасьці. Дарэчы, учора, сустракаючыся з Аляксандрам Лукашэнкам, прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка таксама гаварыў пра разьвіцьцё беларускай культуры, мовы. Бачыце тут нейкую лучнасьць у гэтай пазыцыі?

Пазьняк
: Я думаю, што ў сэнсе карэляцыі тут поўнае супадзеньне. Выпадковае. Але ў сэнсе поглядаў, што мы аднолькава глядзім на разьвіцьцё культуры, дзяржавы, нацыянальных інтарэсаў зь Юшчанкам. Юшчанка вельмі шмат зрабіў для ўкраінскай культуры і робіць. І таму ён выказаў нармальную пазыцыю, якую павінен выказваць нацыянальны прэзыдэнт. Ён зрабіў, як бы так сказаць, такую "падколку" Лукашэнку, бо ён прапанаваў адкрыць беларускі ўнівэрсытэт ва Ўкраіне. І там, каб беларуская мова была і разьвівалася.

Ён прапанаваў такі жэст, добрасуседзкі, быццам бы, ён ня ведае, што Лукашэнка душыць усё беларускае. Ну і мы бачылі адказ Лукашэнкі. Гэта такое мямленьне. Так што гэта адносіцца да маральных фактараў у палітыцы. І гэтая заява Юшчанкі - гэта маральная нам падтрымка. Гэтаксакма як і заява прэзыдэнта Клаўса, што ён не падасьць рукі дыктатару Лукашэнку, мелі вялікае маральнае значэньне.

У палітыцы гэта мае значэньне, таму Юшчанку можна толькі падзякаваць, што ён робіць такія заявы.

Соўсь: І апошняе пытаньне. Свабода праводзіць конкурс "100 адрасоў свабоды" - дзе ў Беларусі варта павесіць мэмарыяльныя шыльды ў гонар падзеяў найноўшай гісторыі, незалежнасьці і свабоды. Які ваш адрас свабоды?

Пазьняк: Найперш трэба адзначыць самыя важныя падзеі. І калі гэта толькі трэба мне сказаць адну падзею, то трэба адзначыць 25-га сакавіка, прыняцьце Акту незалежнасьці БНР, гэта павінна быць адзначана мэмарыяльнымі дошкамі, помнікамі, каб гэта ўвайшло ў сьведамасьць кожнага беларуса.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG