Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля сёньняшніх перамоваў Аляксандар Лукашэнка падзякаваў Віктару Юшчанку за спрыяньне далучэньню Беларусі да "Ўсходняга партнэрства", Юшчанка гаварыў аб энэргетыцы і культуры.

На сёньняшніх перамовах у Гомелі з кіраўніком Беларус, а пазьней у выступе перад журналістамі прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка падкрэсьлена гаварыў па-ўкраінску. Аляксандар Лукашэнка адказваў па-расейску.

Аляксандар Лукашэнка
пасьля 4-гадзінных перамоваў падзякаваў Віктару Юшчанку за ягонае спрыяньне далучэньню Беларусі да праграмы Эўразьвязу “Ўсходняе партнэрства":

“Мы вельмі ўдзячныя вам, Віктар Андрэевіч, за тое, што вы зрабілі асабіста для таго, каб Беларусь была ва “Ўсходнім партнэрстве”. Мы з Украінай, і гэта нашая агульная пазыцыя, мы ўдзельнічаем у эўрапейскіх справах ня супраць кагосьці. Гэта нашыя жыцьцёва важныя інтарэсы, выгадныя для нашых народаў і эканомік”.

Падводзячы вынікі перамоваў зь беларускім кіраўніком, прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка заявіў аб наступным прыярытэтах у эканамічнай галіне:

“Мы зацікаўленыя ў супрацоўніцтве ў галіне энэргетыкі, у энэргетычным транзыце. Мы зацікаўленыя быць прысутнымі на беларускім энэргетычным рынку. Шмат часу мы надалі тэхніка-эканамічнаму абгрунтаваньню паставак касьпійскай нафты ў краіны Эўразьвязу, Украіны, Беларусі, да нашых суседзяў”.

Віктар Юшчанка зьвярнуў увагу кіраўніка Беларусі і на праблемы нацыянальных меншасьцяў, мовы і культуры:

Мы хочам падкрэсьліць, што мы з пашанай ставімся да жыцьця беларускай грамады, якая хоча зьберагчы сваю мову, сваю культуры і гісторыю.
“Мы гаварылі пра тыя актуальныя пытаньні, якія сёньня вынікаюць у жыцьці нацыянальных меншасьцяў. Мы абмяркоўвалі з Аляксандрам Рыгоравічам, што б мы маглі зрабіць у сфэры адукацыі. Мы зачапілі пытаньне, што ў 2009 годзе неабходна адкрыць катэдру беларускай мовы ў адным з унівэрсытэтаў Украіны. А магчыма, і не ў адным. Гэтым мы хочам падкрэсьліць, што мы з пашанай ставімся да жыцьця беларускай грамады, якая хоча зьберагчы сваю мову, сваю культуры і гісторыю”.

Аляксандар Лукашэнка на гэта адрэагаваў:

“Мова, школы, культура, помнікі — гэта была ініцыятыва Віктара Андрэевіча, яна нам вельмі патрэбная. Гэта добрыя сыгналы для нашага грамадзтва. Гэта сьведчаньне таго, што мы сапраўды родныя людзі і што мы добра ведаем гісторыю адзін другога. Ня толькі яе ведаем, але і цэнім. І з гэтага мы будзем сыходзіць бліжэйшым часам”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG