пятніца, 10 лютага 2012, Менск 10:37

Грамадзтва

Арцём Дубскі не выключае, што абвесьціць у калёніі галадоўку

Вязень магілёўскай калёніі, актывіст «Маладога фронту» Арцём Дубскі кажа, што, магчыма, пачне галадоўку пратэсту супраць ціску ня яго з боку адміністрацыі калёніі.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Пра гэта паведаміла маці вязьня Алена Дубская, якая 19 сакавіка сустрэлася з Арцёмам ў калёніі:

«Як выйшаў з турэмнага ізалятару, ціск ня яго пайшоў з усіх бакоў: пагоршылі бытавыя ўмовы, не выпускаюць з калёніі ягоныя лісты, нават заказныя, абмежавалі ў леках. Ён сапраўды дрэнна выглядае, кажа, што ў яго ўвесь час баліць страўнік. Сядзець ад сёньня яму засталося 69 дзён, але ён не выключае, што частку іх зноў прывядзе ў „карцэры“. Казаў: „Хай яны ня думаюць, што змогуць мяне зламаць“. Ён там зноў сабраў подпісы за тое, каб далі магчымасьць больш набываць тэлефонных картак, з гэтым там проста бяда».

Актывіст «Маладога фронту» Арцём Дубскі пакараны годам калёніі за парушэньне адбыцьця ранейшага пакараньня, якое атрымаў за дзеяньні падчас несанкцыянаванага мітынгу ў абарону прадпрымальнікаў у пачатку 2008 году. Арцёма Дубскага, якога «Міжнародная амністыя» была прызнала вязьнем сумленьня, трымаюць ў магілёўскай калёніі.

Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Накцюрн Горад:: Беларусь
19.03.2010 23:11
Вялікі дзякуй Маці за Сына. Такія як Арцём - сумленьне нашай эпохі.

Імя:: анна Горад:: белгород
21.03.2010 11:38
на одном ребенке решили отыграться - позор такой стране!
Правительство, давящее на беззащитных - бессильно и бессовестно...
Совести в стране...явно не хватает...