Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арцём Дубскі ў штрафным ізалятары


Арцём Дубскі знаходзіцца ў штрафным ізалятары. Маці палітвязьня Алена Дубская даведалася пра гэта сёньня, калі прыехала ў магілёўскую папраўчую калёнію агульнага рэжыму на спатканьне да сына.


Супрацоўнікі калёніі адмовіліся прыняць ад яе перадачу, патлумачыўшы, што Арцём Дубскі ад 10 лютага на 15 сутак пераведзены ў штрафны ізалятар.

Алена Дубская даведалася, што Арцёма абвінавацілі ў тым, што аднойчы ён ня ветліва павітаўся зь кімсьці з супрацоўнікаў калёніі, а таксама пачаў збор падпісаў сукамэнікаў пад патрабаваньнем палепшыць умовы ўтрыманьня ў калёніі.

Цягам 15 сутак Арцём Дубскі ў адзіночнай камэры будзе пазбаўлены шпацыру, магчымасьці атрымліваць лісты, пошту, мець спатканьні.

Арцёма Дубскага пакаралі зьняволеньнем за парушэньне правілаў адбыцьця пакараньня ў “справе 14-ці”. Падставай стала тое, што хлопец самавольна зьехаў ва Ўкраіну. Яго затрымалі летась 13 лютага, калі ён ехаў, каб удзельнічаць у сьвяточнай акцыі ў дзень сьвятога Валянціна.

Адвакатка Арцёма Дубскага Тамара Сідарэнка будзе абскарджваць пакараньне свайго падабароннага. Паводле праваабаронцаў, 15 сутак у штрафным ізалятары гэта даволі суровая мера для й без таго зьняволенага чалавека.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG