Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Малады фронт” патрабуе вызваленьня свайго сябра


Арцём Дубскі

Арцём Дубскі

Актывісты “Маладога фронту” вывесілі ў цэнтры Менску расьцяжку “Свабоду Арцёму Дубскаму!” Акцыя адбылася ў рамках кампаніі за вызваленьне палітвязьня.

Летась 13 лютага Арцёма Дубскага затрымалі на беларуска-ўкраінскай мяжы. Хлопца адвезьлі ў бабруйскі сьледчы ізалятар і пакаралі зьняволеньнем, абвінаваціўшы яго ў парушэньні правілаў адбыцьця пакараньня.

Арцём, адзін з фігурантаў “справы 14-ці”, адбываў пакараньне абмежаваньнем волі ў Асіповічах. Хлопец выехаў ва Ўкраіну, бо супраць яго распачалі яшчэ адну крымінальную справу.

10 лютага яго пакаралі штрафным ізалятарам у Магілёўскай папраўчай калёніі. Паплечнікі Арцёма ўзнагародзілі яго прэміяй “Люблю Беларусь” у намінацыі “Змагар году”.

25 траўня Арцём Дубскі мае выйсьці на волю.
XS
SM
MD
LG