субота, 04 лютага 2012, Менск 13:19

Грамадзтва

За бел-чырвона-белы сьцяг на ёлцы затрымалі Сяргея Каваленку

Пра гэта распавёў дзяжурны Кастрычніцкага РАУС Віцебску, куды даставілі затрыманага.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Каб даведацца пра лёс затрыманага, які замацаваў бел-чырвона-белы сьцяг на галоўнай гарадзкой ёлцы на плошчы Перамогі, віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда паехаў у міліцэйскі пастарунак. Дзяжурны міліцыянт паведаміў, што ў іх утрымліваецца сябар КХП БНФ Сяргей Каваленка, і супрацоўнікі міліцыі маюць намер распачаць супраць апазыцыянэра крымінальную справу за хуліганства.

Дзяжурны паабяцаў, што перадасьць затрыманаму харчовую перадачу, якую падрыхтаваў Барыс Хамайда. Пакуль Сяргея Каваленку дапытваюць сьледчыя, і да 11 студзеня ён будзе знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня. Потым далейшы лёс хлопца мае вырашыць пракуратура — ці распачынаць крымінальную, ці толькі адміністрацыйную справу за ўчынак, які міліцыянты кваліфікуюць як хуліганства.

Нагадаем, што сёньня апоўдні на вершаліне галоўнай гарадзкой ёлкі на плошчы Перамогі ў Віцебску зьявіўся бел-чырвона-белы сьцяг. На вачох у соцень гараджан, якія прыйшлі канцэрт мастацкай самадзейнасьці ці на каток, сьцяг зьнялі супрацоўнікі МНС, узьняўшыся на вышыню каля 40 мэтраў з дапамогай адмысловай пажарнай машыны зь лесьвіцай. Сяргея Каваленку, які вывесіў сьцяг, затрымалі міліцыянты. Зь міліцэйскай машыны ён пасьпеў патэлефанаваць журналістам ды паведаміць, што сьцяг узьняты ў гонар сьвята Божага Нараджэньня. Пра тое, што ён затрыманы, яму сказаць ужо не дазволілі.

Сяргея Каваленку ўжо неаднаразова затрымлівалі за акцыі зь бел-чырвона-белымі сьцягамі ды каралі штрафамі і арыштамі. Барыс Хамайда непакоіцца, што гэтам разам маладога актывіста пакараюць больш строга як раней: сьвяткаваньне на плошчы перамогі ў абласным цэнтры адбываецца сёлета ўпершыню і да таго ж паводле ініцыятывы старшыні віцебскага аблвыканкаму Аляксандра Косінца. Менавіта ён загадаў усталяваць на плошчы галоўную гарадзкую ёлку, на якой сёньня зьявіўся нацыянальны сьцяг.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Мазэпа
07.01.2010 21:12
Трымайся Сяргей! Ты Малайца!!!Караткевіч дужа радаваўся б, за цябе. "Каласы" ён пісаў дзеля таго, каб ты нарадзіўся!

Імя:: Ганна
07.01.2010 21:23
Слава героям-беларусам, слава Сяргею Каваленку і вялікі дзякуй за сцяг! Мужны і смелы чалавек. Сапраўдны волат!

Імя:: Ірына Горад:: Жыгкавічы
07.01.2010 22:14
Са Сьвятам Божага Нараджэньня, дарагія беларусы! Дзякуй, Сяргей! Няхай Бог Вас беражэ!

Імя:: ё-Маё!
07.01.2010 22:39
Рэальны мужык і рэальная справа! ДЗякуй, шаноўны СЯргей за Ўсё і за ўсЕ...Трымайся годна, як звычайна! Вось такі ен БНФ быў-ёсць і будзе. А губарэвічам -мілінкевічам-ГАНЬБА!

Імя:: Кастусь Знарачан Горад:: Віцебск
07.01.2010 23:22
За мужны ўчынак
пакланіцца трэба
таму,
хто сцяг святы
падняў да неба.
Пакуль лунае ён,
прастору рве --
жывыя мы.
І Беларусь жыве!

Імя:: Яўген Мурашка
07.01.2010 23:38
І адзін у полі ваяр!
Мужнасьці, тябе Сп.Сяржук.
За такімі, канкрэтнымі, хлапцамі, будучае Беларусі
З павагай.
Я.Мурашка

Імя:: Дзяруга
08.01.2010 00:09
Герой нашага часу!
Адказаць

Імя:: Ананім
08.01.2010 10:30
Герострат нервно курит в сторонке.

Імя:: Aleg Горад:: Менск
08.01.2010 02:17
Мяне,канешне,усьцешыла гэта навіна пра сьцяг,АЛЕ:
спадарове,які ўчынак кажыце,мужны????Блін,ну не перагінайце палку.Герояў шукаць пачалі!
Так,спадзяюся,прысуд будзе мякькім,але што за камэнтары?
Якая "рэальная справа"???Для дарослага мужыка флаг вывесіць і ўжо ў героі беларусі запісаны?!
Лухта,спадарства,лухта!
Адказаць

Імя:: Ананім
08.01.2010 10:34
Попробуй сам флаг на такой елке вывесить- тогда и узнешь герой он или нет.
Про лухту каждый любит нести.
На поступки кишка тонка.
Адказаць

Імя:: Ананім
08.01.2010 12:32
А зачем?
Адказаць

Імя:: Gleb Горад:: Orsha
08.01.2010 10:45
Если о Сергее народ говорит- значит Герой.
И как бы лухтисты не пырхались, не злились - народ говорит Герой.
Значит Герой.
Хоть к Лукашенко сходи пожалуйся , хоть к Милинкевичу всё равно народ будет называть его Героем.
И в историю войдёт.
Это уж точно.
Может народ плохой. Ну , что ж, другого нет.
И чем больше Лукашенко-милинкевичи будут стараться обливать его грязью тем больше о нём будут говорить.
Такова жизнь, товарищ лухтист.
Адказаць

Імя:: Ананім
08.01.2010 12:22
Слава Герострата.
Адказаць

Імя:: 2Aleg Горад:: Mensk
08.01.2010 11:35
Vam, Aleg, zmagaru za pravy gejau, ne zrazumec, shto takoe "muzhnasc".
Адказаць

Імя:: цётка
08.01.2010 12:33
Лухта,гэтакалі ў добрым мэрсэдэсе ездзіць з памагатымі па завулкам беларускіх гарадкоў з картэджам памагатых, фатаграфавацца з мілаю пасмешкаю на вуснах з абарыгенамі, пазней вазіць жонку і суродзічаў у Брусэль, ды апавядаць, як змянілася на добра сітуацыя ў Беларусі...
Вось гэта, добры дзядзька-ЛУХТА!!!

Імя:: Іріна Салей Горад:: Гародня
08.01.2010 08:51
Сяргей, трымайся! Гэта самы лепшы фейерварк на свята Божага Нараджэння. Дэмакратычная Беларусь твой учынак будзе помніць вечна!!!

Імя:: Антон
08.01.2010 10:26
Міліцыянеры горада Віцебску, ганарыцеся, што побач з вамі такія мужныя людзі, яе Каваленка. Беражыце Сяргея Каваленку, бярыце з яго прыклад, калі вы жадаеце называцца мужыкамі!

Імя:: Зьміцер Касьпяровіч Горад:: Менск
08.01.2010 12:19
Ведаю Сяргея Каваленку. Сапраўдны патрыёт Беларусі. Мы пазнаёміліся на Эўрапейскім форуме Мілінкевіча, куды яго спрабавалі не пускаць і ў выніку ў саму залю так і не пусьцілі.
Я сам у 2006 годзе адседзеў 3.5 месяцы за спробу вывесіць бел-чырвона-белы сьцяг на Менгарвыканкаме, але спадзяюся, што зараз Сяргея ўсё ж такі выпусьцяць да суду. Вялікая ганьба, што ў 21 стагодзьдзі беларускія ўлады, як сапраўдныя акупанты, садзяць людзей за нацыянальную сымболіку. Але такія ўчынкі, як зрабіў Сяргей, сьведчаць пра тое, што ў Беларусі ёсьць будучыня і яна будзе жыць. Жыве Беларусь!
Адказаць

Імя:: Ананім
08.01.2010 17:04
Грант, на этот год, выделили?
Адказаць

Імя:: пістон
08.01.2010 18:44
Старлей, працоўны час скончыўся, давай дадому, і пад халодны душ, і рукі мыць з мылам! Як грыцца, у чэкіста павінна быць халодная галава і чыстыя рукі.
Адказаць

Імя:: Ананім
08.01.2010 20:00
Какие вы нервные, когда речь о грантах. Кто победил, в той смертельной борьбе, Касперович или Финькевич? Кто рулит финансами в "Молодой Беларуси"?
Адказаць

Імя:: ?
08.01.2010 18:42
А чаму яго не пускалі на сходку Мілінкевіча?

Імя:: Мікола Горад:: Масква
08.01.2010 12:22
За бел-чырвона-белы сьцяг мяне у свой час таксама затрымалі міліцыянтыу Маладэчне: моцна зьбілі, а затым па судоваму прысуду кінулі у пастарунак на пяць сутак. Вось і мяркуйце, спадарове, што гэта: геройства, ці не... Паспрабуйце самі... А Сяржуку я магу сказаць: трымайся, ты герой і сапраудны Беларус, я асабіста ганаруся табой і тваім учынкам! Далёка ня кожны нават так званы сьвядомы, - можа зьдзейсьніць такі вось учынак. Шчыры дзякуй табе, Сяржук! Ты вырас сапраудным беларусам! Слава табе і хай жыве наша беларуская Беларусь!

Імя:: антон
08.01.2010 15:48
арестовали прежде всего нашего белоруса за наш национальный флаг. лукашисский режим это враг белорусов. а сергей - герой, свободу герою! свободу белорусу!

Імя:: azhbeta Горад:: belarus
08.01.2010 23:13
Але ж і рашучы хлопец, гэта ж трэба! Так рызыкаваў жыццём! Сапраўды геройскі ўчынак!
Адказаць

Імя:: Ананім
09.01.2010 00:21
Мужику 35 лет, а геройствует как первоклассник..
Адказаць

Імя:: Бенедзікт
09.01.2010 21:23
Разумны і мужны ўчынак адважнага чалавека...

P.S.А вас бедака, аж жаба душыць.
Адказаць

Імя:: Ананім
09.01.2010 22:19
Да нет. Взрослые люди ведут себя по-взрослому, а не как школьники младших классов.