Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А 5-й вечара на ўезьдзе ў райцэнтар Лёзна залунаў бел-чырвона-белы сьцяг. Пра гэта паведаміў “Свабодзе” віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда, удакладніўшы, што сьцяг прымацаваны да электрычных дратоў над шашой Віцебск — Лёзна.



Спаслаўшыся на вартыя даверу крыніцы, апазыцыянэр таксама распавёў, што да сьцяга прымацавана цыдулка са словамі “Вечная памяць героям Слуцкага Збройнага Чыну”.

Слуцкі збройны чын — паўстаньне ўзброеных атрадаў у лістападзе і сьнежні 1920 г., мэтай якога была абарона Беларускай Народнай Рэспублікі. У беларускіх асяродках замежжа 27 лістапада традыцыйна адзначаецца як Дзень Герояў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG