Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На электрычных дратох над праспэктам Францыска Скарыны, у раёне старых карпусоў прадпрыемства "Шкловалакно", залунаў бел-чырвона-белы сьцяг.

Відавочцы кажуць, што гэта адбылося каля 5-й вечара.

Віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда, атрымаўшы зьвесткі пра зьяўленьне сьцяга з вартых даверу крыніц, працытаваў для Радыё Свабода зьмест цыдулкі, прымацаванай да сьцяга. Там напісана: "Віншую з Калядамі і Новым годам! Жадаю ўсім, хто любіць Беларусь, нарэшце пазбавіцца ад вядомага "сказочника", каб беларус мог вольна пачувацца на роднай зямлі. Тады ў нас будзе і шчасьце, і здароўе, і добры настрой на доўгія гады. Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мірон".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG