Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: бел-чырвона-белыя сьцягі і навагоднія віншаваньні


Два сьцягі зьявіліся сёньня ў найбольш людных месцах абласнога цэнтру — на плошчы Свабоды і каля гандлёвага цэнтру «Кантынэнт».

Паводле мясцовага актывіста Сяргея Каваленкі, гэта патрыёты Беларусі вырашылі павіншаваць гараджан з Новым годам а таксама са сьвятам Раства Хрыстова — і ўжо мінулага паводле каталіцкай традыцыі, і будучага, праваслаўнага.

Сьцягі правіселі нядоўга. Адзін зь іх лунаў усяго некалькі хвілін, бо міліцыянтаў, каб яго зьняць, выклікалі супрацоўнікі аховы гандлёвага цэнтру. Другі, які зьявіўся ў цэнтры гораду на даху будынку, дзе месьціцца кнігарня «Глёбус», мінакі маглі бачыць цягам паўгадзіны.

Супрацоўнікі Чыгуначнага і Першамайскага райаддзелаў разьвезьлі абодва сьцягі па пастарунках. Тых, хто іх павесіў, затрымаць не ўдалося.

Сьцяг на Замкавай вуліцы над кнігарняй «Глёбус» лунаў з паўгадзіны.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG