Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як Мірон адзначыў угодкі Сталіна


Каля 7-й вечара на электрычных дратах над шашой паміж Віцебскам і пасёлкам Кіраўскім залуналі два сьцягі. Адзін зь іх – бел-чырвона-белы, а другі чырвона-зялёны з прышытымі на яго кавалкамі чырвонай тканіны.

На думку віцебскага апазыцыянэра Барыса Хамайды, кавалкі тканіны на сьцягу, які ў БССР быў дзяржаўным, мусілі сымбалізаваць кроў бязьвінных ахвяраў сталінізму.

Гэтае меркаваньне актывіст выказаў, калі з вартых даверу крыніцаў даведаўся зьмест цыдулкі, прымацаванай да сьцягоў.

Там было напісана наступнае: “Віншую ўсіх прыхільнікаў “цьвёрдай рукі” з днём народзінаў найвялікшага “пахана” ўсіх часоў і народаў -- “товарища Сталина”. Яго сын Васіль пісаў, што мы яшчэ доўга будзем трэсьціся перад ягонымі партрэтамі, і не памыліўся. Вынікі ягонага кіраўніцтва – гэта Курапаты і Паляі. Мірон

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG