пятніца, 10 лютага 2012, Менск 09:00

Палітыка

Праваабаронцы заклікаюць улады вызваліць Дубскага

ПАМЕР ШРЫФТУ - +

13 ліпеня сябры міжнароднай Сеткі Дамоў правоў чалавека зьвярнуліся да беларускіх уладаў з заклікам неадкладна вызваліць моладзевага актывіста Арцёма Дубскага.

У сваім лісьце праваабарончыя арганізацыі розных краін заклікалі беларускія ўлады адмовіцца ад практыкі палітычна матываванага перасьледу грамадзянаў краіны і поўнасьцю адмяніць пакараньне ў дачыненьні да ўсіх фігурантаў “працэсу 14-ці”.


Арцём Дубскі
…быў пакараны двума гадамі абмежаваньня волі у “справе 14-ці”. Яго абвінавацілі ў арганізацыі групавых дзеяньняў, якія нібыта прывялі да масавых беспарадкаў падчас акцый пратэсту прадпрымальнікаў. Падчас адбыцьця пакараньня супраць хлопца распачалі яшчэ адну крымінальную справу за карыстаньне чужой сім-картай і нанясеньне ўрону кампаніі Velcom.

3 сакавіка была распачатая чарговыя крымінальная справа за парушэньне правілаў адбыцьця пакараньня, калі ён зьехаў без дазволу ўчастковага інспэктара ва Ўкраіну. 7 ліпеня Асіповіцкі суд пакараў хлопца годам пазбаўленьня волі за парушэньне правілаў адбыцьця пакараньня ў “справе 14-ці”.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Валацуга Горад:: Смалявічы
13.07.2009 15:22
"... зьвярнуліся да беларускіх уладаў з заклікам неадкладна вызваліць моладзевага актывіста.."
Пачнем з таго, хто такі Дубскі? Дзіцё, без жыцьцёвых поглядаў і адукацыі. І вось такія "ахвяры рэжыму" тусуюцца па мітынгах, адстойваючы правы прадпрымальнікаў. На месцы прадпрымальнікаў я б задумаўся, а што гэты хлопчык робіць побач з намі?
..І потым усе пачынаюць ляпіць з яго амаль "Каліноўскага": Сеткі Дамоў правоў чалавека ствараць заклікі, радыё Свабода асьвятляць кожны крок "пакутнічка". І крыўдна, і сорамна, што апазіцыя сьпяшыць залічыць ў свае рады і жука, і жабу.. Абы "пастрадал за дземакрацію".

Імя:: інкогніта
14.07.2009 00:04
даражэнькі валацуга!!! Я так зразумеў,табе крыўдна што з цябе не зрабілі ўвогуле "Каліноўскага"??Так ты не распускай над клавай сопелькі і задумайся над сваімі дзеяннямі...А то як бы гляджу,што каментаваць як жыць хлапцу,працаваць розным арганізацыям,і што пісаць Радые Свабодзе ты можаш?Так зрабі што для краіны,хаця б для тых жа прадпрымальнікаў...Слабо,ці як?
-----------------
Сябры!!!Пішыце лісты палітзняволеным!!!Даведацца дзе сядзіць Дубскі і інш. можна на сайце Маладога Фронта: www.mfront.net

Імя:: Валацуга Горад:: Смалявічы
14.07.2009 11:17
«Шаноўны» інкогніта,
па-першае, мы з вамі бульбу ў калгасе разам не кралі, што вы мне тыкаеце;
па-другое, мне за сябе ня крыўдна (было б хаця б 20 адсоткаў такіх, як я, у Беларусі, гора б ня зналі);
па-трэцяе, на тое і ёсьць радыё «Свабода», каб розныя меркаваньні асьвятляць.

Наконт «зрабі сам што-небудзь для краіны»: забруджаныя надпісамі аля «Горад наш! МФ» фасады будынкаў цяжка назваць годнымі патрыёта ўчынкамі. На болей вы, здаецца, ня здольныя?

І нарэшце, ніхто не пераканае мяне ў тым, што гэта не высасаныя з пальца «палітычныя» справы пасрэдных падлеткаў (у надзеі на хуткае прызнаньне, а мо і адукацыю за мяжой), а звычайны флуд, якому ня мейсца на сайце паважанай мною «Свабоды».