Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Дубскага перавялі ў Бабруйскае СІЗА


Арцём Дубскі. Суд. Апранулі кайданкі на вачах у бабулі.

Арцём Дубскі. Суд. Апранулі кайданкі на вачах у бабулі.

Актывіста незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт" Арцёма Дубскага перавялі ў Бабруйскае СІЗА.

Пра гэта паведаміў дзяжурны асіповіцкай міліцыі мясцовым маладафронтаўцам, якія прыйшлі даведацца, дзе ўтрымліваецца іх паплечнік, паведамляе прэсавая служба “Маладога фронту”.

У сьледчым ізалятары юнак будзе знаходзіцца да перагляду крымінальнай справы вышэйшымі інстанцыямі.

Нагадаем, фігурант “справы 14-ці” А.Дубскі асуджаны на 1 год калёніі агульнага рэжыму за парушэньне правілаў адбыцьця пакараньня.
XS
SM
MD
LG