Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Малады фронт” патрабуе вызваленьня Арцёма Дубскага


На Арцёма Дубскага надзяваюць кайданкі. 7 ліпеня.

На Арцёма Дубскага надзяваюць кайданкі. 7 ліпеня.

Паплечнікі актывіста “Маладога фронту” Арцёма Дубскага распачалі кампанію за вызваленьне свайго сябра. Асіповіцкі суд пакараў хлопца годам пазбаўленьня волі за парушэньне правілаў адбыцьця пакараньня ў “справе 14-ці”.

Лідэр “Маладога фронту” Зьміцер Дашкевіч паведаміў “Свабодзе”, што паплечнікі Арцёма Дубскага будуць выкарыстоўваць усе сродкі, каб яго як найхутчэй вызвалілі.

“Кампанія будзе ўключаць у сябе распаўсюджваньне інфармацыйных матэрыялаў пра Арцёма і “справу 14-ці”, пра якую, на жаль, некаторыя забыліся.

Будзем расклейваць партрэты Арцёма Дубскага і ладзіць вулічныя акцыі рознага фармату.

Мы будзем патрабаваць безумоўнага і найхутчэйшага вызваленьня нашага паплечніка. У нас ёсьць надзея, што ён будзе вызвалены. Тым больш што ўсе фігуранты “справы 14-ці” прызнаныя вязьнямі сумленьня“.

Арцёма Дубскага пакаралі двума гадамі абмежаваньня волі ў “справе 14-ці”. Падчас адбыцьця пакараньня супраць яго распачалі яшчэ адну крымінальную справу — за карыстаньне чужой сім-карткай для выхаду ў інтэрнэт.
Калі міліцыянты склалі два рапарты за тое, што не засьпелі Арцёма дома ў часе праверкі, хлопцу сталі пагражаць трэцяй крымінальнай справай.
Калі міліцыянты склалі два рапарты за тое, што не засьпелі Арцёма дома ў часе праверкі, хлопцу сталі пагражаць трэцяй крымінальнай справай.

На судзе Арцём казаў, што менавіта гэта падштурхнула яго зьехаць ва Ўкраіну.

Арцёмава маці Алена Дубская не чакала, што яе сына возьмуць пад варту ў судовай залі. Сёньня яна перадала яму харчы. Спатканьне адбудзецца днямі ў бабруйскім сьледчым ізалятары, куды Арцёма перавязуць 10 ліпеня.

“Ну, віна яго, канечне, ёсьць. Я ж не кажу, што ён не вінаваты… Ён зьехаў ва Ўкраіну. Але адзін год зьняволеньня… Навошта тады яго адпускалі? Выпусьцілі яго тады раптоўна з Бабруйску. Ён мне тэлефануе: “Мама, прыяжджай за мной”.

У яго былі іншыя пляны. Хацеў паехаць ва Ўкраіну, там знайсьці працу. Тут яму жыць і працаваць не дадуць”.

Анатоль Лябедзька лічыць, што акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі служаць маральнай падтрымкай, але не ўплываюць на беларускія ўлады.

“Калі людзі знаходзяцца за кратамі і не адчуваюць пульсу жыцьця, і адчуваюць, што засталіся сам-насам з турэмным начальствам, то псыхалягічна ім вельмі цяжка.

Беларускія ўлады ўзялі на ўзбраеньне тое, што выкарыстоўваюць асобныя ваенізаваныя групоўкі на Каўказе ў Чачні, у Інгушэціі, калі яны бяруць закладнікаў і потым патрабуюць выкуп і за гэта вырашаюць свае нейкія праблемы і пытаньні: набываць зброю, харчы…

Так робяць і беларускія ўлады. Выкарыстоўваюць жывых людзей як рэчы для дасягненьня сваіх мэтаў”.

Паводле судовага рашэньня, паўгода пазбаўленьня волі скасуюць той тэрмін пакараньня, які мусіць адбыць Арцём паводле “справы 14-ці”. Год пазбаўленьня волі Арцём Дубскі будзе адбываць у папраўчай калёніі агульнага рэжыму.

Раней суд Маскоўскага раёну Менску пакараў непаўналетняга Максіма Дашука ў аналягічнай справе, дадаўшы яму яшчэ два дні да папярэдняга тэрміну. Такім чынам, Арцём Дубскі — адзіны зь фігурантаў “справы 14-ці”, які трапіў за краты.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG