Наступная праграма
Вечаровы эфір
18:00 - 19:00
Вечаровы эфір
19:00 - 20:00
Вечаровы эфір
20:00 - 21:00

Грамадзтва

Гомель: З. Жалезьнічэнку паўторна адлічылі з унівэрсытэту

23.01.2008 16:25

Загад на адлічэньне студэнта-выдатніка з трэцяга курсу матэматычнага факультэту падпісаў 22 студзеня рэктар Аляксандар Рагачоў.



Актывіста зноў абвінавацілі ў парушэньні ўнівэрсытэцкіх Правілаў унутранага распарадку і ў невыкананьні загаду рэктара наконт недапушчэньня парушэньняў грамадзкага парадку.

Папярэдняе сваё адлічэньне Жалезьнічэнка абскардзіў у судзе і быў адноўлены ва ўнівэрсытэце 18 студзеня. Студэнтам, аднак, ён пабыў усяго чатыры дні.

З нагоды чарговага адлічэньня прадстаўнікі рэгіянальнай рады Аб’яднаных дэмакратычных сілаў накіравалі рэктару ўнівэрсытэту прафэсару Рагачову адкрыты ліст, у якім патрабуюць адмяніць загад пра адлічэньне Зьмітра Жалезьнічэнкі “як палітычна матываваны”.

“Цягам стагодзьдзяў унівэрсытэты зьяўляліся апірышчам прагрэсу й вальнадумства. Прызнанае судом незаконнае адлічэньне Зьмітра Жалезьнічэнкі ў верасьні 2007 году, як і пасьпешлівасьць выданьня загаду ад 22 студзеня 2008 году, сьведчыць пра тое, што дадзеная справа носіць выключна палітычны характар і выклікана ўдзелам студэнта ў грамадзка-палітычным жыцьці горада Гомеля й Беларусі”, — гаворыцца ў адкрытым лісьце.

На сёньня на 8 гадзінаў раніцы Зьмітру Жалезьнічэнку была выпісана позва ў ваенкамат. Але з прычыны захворваньня адлічаны студэнт на службу не прызваны.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму
 
 
  Паслаць  
 
 
 
Камэнтары 1-4 (з 4)
Імя:: Віталь Горад:: Берасьце
23.01.2008 22:34
Трымайся Зміцер! Верым! Можам! Пераможам!

Імя:: АБС
24.01.2008 11:46
Зьміцер плюнь на гэты унівэрсытэт і едзь у Германію ў Брэмэнскі унівэрсытэт там моцная школа матэматыкаў і стыпэндыю атрымаеш, і зможаш рэалізаваць свае здольнасці

Імя:: АБС2
24.01.2008 23:05
Вось бачыце, гэтага хлопца трэба неадкладна вывезці за мяжу на вучобу, каб яго канчаткова не загрызлі і не забілі у засьценках Лукі. Адлічылі, адразу валакуць у войска - гэта скардынавана.

Імя:: zhelezko
24.01.2008 23:19
АБС: 1. Нямецкае мовы ня ведаю, бяз гэтага не паступіць. 2. Я яшчэ з рэктарам размову ня скончыў.
Камэнтары 1-4 (з 4)
Апублікуй у LiveJournal:
Live Journal
ПАМЕР ШРЫФТУ