Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З.Жалезьнічэнку пасьля аднаўленьня зноў адлічаць?


Cёньня моладзевы актывіст Зьміцер Жалезнічэнка адноўлены на 3 курсе матэматычнага факультэту Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Ф. Скарыны.


Адпаведны загад на падставе судовага рашэньня пра аднаўленьне студэнта-выдатніка падпісаў рэктар унівэрсытэту Аляксандр Рагачоў.

“Думаю, што на гэтым мае праблемы ня скончыліся. І ня толькі таму, што на 23 студзеня ваенкамат уручыў мне позву у войска ”, – кажа студэнт.

У студэнцкім прафкаме ўнівэрсытэту менавіта сёньня адноўленаму студэнту паведамілі, што 22 студзеня ён мусіць прыйсьці на паседжаньне прафкаму – будзе разглядацца “пытаньне пра ягонае знаходжаньне ва ўнівэрсытэце ў зьвязку з парушэньнем грамадзкага парадку”.

На гэты раз студэнта паспрабуюць адлічыць “правільна”?

Як паведамлялася, у верасьні мінулага году пасьля адлічэньня з унівэрсытэту, калі Зьміцер Жалезьнічэнка стаў пісаць скаргі, супраць яго была ўчынена сапраўдная правакацыя. Старшы лейтэнат патрульна-паставой службы міліцыі Аскераў затрымаў у падземным пераходзе ля ўнівэрмагу выключанага студэнта-выдатніка. Напачатку міліцыянт вінаваціваў моладзевага актывіста ў згвалтаваньні нейкай дзяўчыны, а пасьля ў пастарунку супраць актывіста склалі пратаколы нібыта за нецэнзурную лаянку й непадпараднаваньне міліцыі. Спадара Жалезьнічэнку зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня. А назаўтра судзьдзя Цэнтральнага раёну Марына Дамненка пакарала моладзевага актывіста 8 суткамі арышту і штрафам.

Нагодай для адлічэньня студэнта-выдатніка стала нібыта незаконная прадпрымальніцкая дзейнасьць, дакладней – удзел у арганізацыі канцэрту беларускамоўных бардаў. Аднак, паводле ўнівэрсытэцкіх правілаў унутранага распарадку, гэта не сягае на грамадзкі парадак, і актывісту тады “прышылі хуліганку”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG