Грамадзтва

"Такія людзі могуць і павінны быць прыкладам"

05.06.2008 11:14

Лідэра салігорскай філіі незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Івана Шылу выключылі са школы. Дырэктарка школы №4 Вольга Сянькова звольнілася з працы з прычыны выключэньня са школы І.Шылы. Яна заявіла журналістам, што працаваць у адукацыі цяпер немагчыма.

Вэтэранка Хартыі-77 шле паклон Вользе Сяньковай

Дана Немцава, вэтэранка чэхаславацкай “Хартыі-77”: “Жадаю дырэктарцы моцнай адвагі і веры ў тое, што гэта не канец усяму, і што ўсё яшчэ павернецца да лепшага.


А.Сасноў: “Часта проста сыйсьці і не даюць”

Аляксанар Сасноў працаваў міністрам працы ў першым урадзе пасьля прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі. Сыйшоў у адстаўку на знак пратэсту ў лістападзе 1996 году. Кажа, што іншага выбару для яго не было, бо “ня мог удзельнічаць у падрыхтоўцы фальсыфікацыі рэфэрэндуму аб зьменах у Канстытуцыю”.


Улады баяцца выступу моладзі ў Салігорску

Іван Шыла апавёў “Свабодзе”, што яму патэлефанавалі са школы рэкамэндавалі ўстрымацца ад зваротаў у пракуратуру і суд, бо ў такім выпадку праблемы будуць ня толькі ў Івана, але й у ва ўсіх вучняў.


"Прафсаюз у нашай краіне не для таго, каб абараніць правы чалавека"

Намесьнік старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Мікалай Канах ня верыць у тое, што ў Беларусі афіцыйныя прафсаюзы могуць абараніць настаўнікаў.

“Які гэта прафсаюз? Гэта толькі назва “прафсаюз”. Гэта дзяржаўны прафсаюз. І што яны могуць? Прафсаюз у нашай краіне не для таго, каб абараніць правы чалавека. А для таго, каб стрымліваць нарастаючыя патрэбы чалавека”, - заявіў спадар Канах.


“Каго выхавае настаўнік, калі ён сам -- раб?”


Паводле зьвестак Міністэрства адукацыі Беларусі, толькі сёлета больш як 300 настаўнікаў пакінулі працу з уласнага жаданьня.


М.Башко: Да нас гэтыя людзі не зьвярталіся

Старшыня Менскага абласнога прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Мікалай Башко пра сытуацыю ў Салігорску і ў Дружным.


А.Бойка: Гэтыя пытаньні ў стадыі ўдакладненьня

Камэнтар старшыні беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.


А.Саньнікаў: “Учынак Вольгі Сяньковай нам ўсім дае надзею”

Былы намесьнік міністра замежных спраў Андрэй Саньнікаў падаў у адстаўку ў лістападзе 1996-га году, пратэстуючы супраць правядзеньня рэфэрэндуму, які, на яго думку, адкрываў шлях да канцэнтрацыі ўлады ў адных руках.


А.Фядута: Яна не змагла адмовіцца ад таго, што яна настаўнік

Былы настаўнік расейскай мовы і літаратуры ў гарадзенскай школе №20 Аляксандар Фядута апавёў, што ў 1995 годзе пакінуў на знак пратэсту пасаду кіраўніка ўпраўленьня грамадзка-палітычнай інфармацыі адміністрацыі прэзыдэнта.


Каб не было сорамна...


Артыкул публіцыста Аляксандра Фядуты.



Паплечнікі І.Шылы просяць дапамогі


Актывіcты незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” зьвярнуліся да вядомых грамадзкіх дзеячоў, каб тыя падпісалі зварот у абарону Івана Шылы.

Актывісты “Маладога фронту” заклікалі грамадзкасьць асудзіць дзеяньні настаўнікаў, якія не сталі бараніць свайго вучня і пагадзіліся выканаць загад чыноўнікаў.

Прадстаўнікі пэдагагічнага калектыву школы паведамілі , што выпускніка выключылі са школы за дзень да апошняя іспыту, бо на яго паступіла 2 адміністрацыйныя пратаколы.

Паводле заканадаўства, правапарушальнікам чалавека можа прызнаць толькі суд. Паводле працэдуры судовая пастанова магла трапіць у школе не раней ліпеня, да таго моманту Іван атрымаў бы атэстат.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-11 (з 11)
Імя:: Adelka Горад:: Менск
05.06.2008 13:19

Паважаная Вольга Сянькова, дазвольце падзякавацб Вам за годны ўчынак і віртуальна паціснуць Вам руку! Дзякуй, за тое, што на Беларусі засталіся Настаўнікі зь вялікай літары. Посьпехаў Вам надалей!


Імя:: Мiкола Горад:: Iз пад Слуцку
05.06.2008 14:51

Произвол в школах! И не только!
А вы (Лебедбки,Колякины, Статкевичи и др.) идете на "выборы" в палатки!
Ни грама веры у эту власть и "вашу апазицыю".
Объединяйтесь вокруг Зенона Станиславовича,боритесь за его возвращение на Беларусь и многое будет получаться. Вспомните бывший Верховный Совет, кто был лидером? И вы его поддерживали во многих вопросах.
Гаспадар iз пад Слуцку.


Імя:: Paliashuk
05.06.2008 16:00

Idze natural'ny zdzek nad narodam rodnai Belarusi!


Імя:: Лявон Горад:: ГОМЕЛЬ
05.06.2008 16:32

Сапрауды, годны учынак дырэктаркi i яе зама. Гэта ёсць узорам для нас, як трэба трымацца, калi улада цiсне, а сумленне супраць. Як нiзка пала гэтая улада на тле высокароднага адмаулення дзвюх жанчын.


Імя:: A Горад:: PRAGA
05.06.2008 17:50

ychinak sapraydnaga chalaveka z vyalikay litary. Very, shto yse yashche ystane na svae meszi.


Імя:: A Горад:: PRAGA
05.06.2008 17:52

MI ne zabydzem nashih geroyay. Trimaicesya!!!!


Імя:: Алесь Горад:: Майамі
05.06.2008 18:01

Так трымаць і надалей, бо сумленне даражэй за ўсё!


Імя:: кастусь
05.06.2008 21:12

Паважаная Вольга Сянькова, я Ваш калега выказваю шчыраю падзяку за Ваш учынак. Калі ёсць такія настаўнікі, то бедзе Жыць Беларусь. Такіх людзей як Вы сёння не так многа, але тое, што Вы настаўніца дае надзею на павелічэнне свядомых і мужных патрыётаў Бацькаўшчыны, таму што Вы заклалі падмурак гэтаму у падрастаючых грамадзян Беларусі. Я схіляю галаву перад Вамі.


Імя:: Пятрусь
05.06.2008 23:41

Адно толькі пытаньне...

Дзе Вы былі, спадарыня Сянькова, ўсе гэтыя 14 год?


Імя:: navicki
05.06.2008 23:58

Такі высакародны ўчынак выклікае павагу. Аб такіх людзях трэба пісаць кніжкі, а імёны іх заносіць у падручнікі.


Імя:: Мiхась Горад:: Sydney
06.06.2008 05:55

Adziny taki uchynak prostaga chalaveka magchyma narobic' bol'sh shkody dlia ulady chym zmaganne usej "apazyzyi" na praciagu celaga goda.

Камэнтары 1-11 (з 11)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb