Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады баяцца выступу моладзі ў Салігорску


Іван Шыла апавёў “Свабодзе”, што яму патэлефанавалі са школы рэкамэндавалі ўстрымацца ад зваротаў у пракуратуру і суд, бо ў такім выпадку праблемы будуць ня толькі ў Івана, але й у ва ўсіх вучняў.



Іван Шыла разам са сваёй сяброўкай Крысьцінай Самойлавай чакаў маршрутную таксоўку на Менск, калі да іх падышлі міліцыянты і запыталі калі адбудзецца акцыя на знак салідарнасьці з хлопцам. Міліцыянты стаялі на адлегласьці ў некалькі мэтраў пакуль не пераканаліся, што Іван з Крысьцінай зьехалі.

Намесьнік лідэра незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Іван Шыла лічыць, што такая нэрвовая рэакцыя ўладаў сьведчыць пра тое, што яны адчуваюць незаконнасьць прынятага рашэньня, а таксама той нэгатыўны розгалас у грамадзтве наконт сваіх дзеяньняў.

XS
SM
MD
LG