Лінкі ўнівэрсальнага доступу

М.Башко: Да нас гэтыя людзі не зьвярталіся


Старшыня Менскага абласнога прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Мікалай Башко пра сытуацыю ў Салігорску і ў Дружным.


Башко: “Да нас гэтыя людзі не зьвярталіся за дапамогай, таму ніякіх камэнтароў я вам даць не магу. Вы ведаеце, што гэтыя людзі самі пісалі заяву пра звальненьне. Іх ніхто не звальняў па нейкім артыкуле нашага працоўнага заканадаўства. Таму ўсе пытаньні да гэтых людзей, якія пісалі заяву аб звальненьні. Іх жа не звольнілі за непрафэсіяналізм”.

Карэспандэнт: Але ж іх прымусілі напісаць гэтыя заявы, ці не так?

Башко: “А хто гэта сёньня можа вызначыць?Няхай зьвяртаюцца ў суд і суд вызначае. “

Карэспандэнт: А як вы ставіцеся да таго, што пад час экзамэнаў вучня адлічылі са школы?

Башко: “Мы прафсаюз работнікаў адукацыі, а не вучняў, таму гэтае пытаньне не да нас”.

XS
SM
MD
LG