Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Financial Times: Мэдыяструктуры Прыгожына могуць працягнуць працу пасьля мецяжу, а «Фабрыка троляў» і не спыняла яе


Заснавальнік ПВК «Вагнэр» Яўген Прыгожын
Заснавальнік ПВК «Вагнэр» Яўген Прыгожын

Структуры мэдыягрупы «Патрыёт» заснавальніка ПВК «Вагнэр» Яўгена Прыгожына, якія аб'явілі аб закрыцьці пасьля мецяжу вагнэраўцаў у Расеі, могуць аднавіць сваю працу, а некаторыя зь іх і не спынялі сваёй дзейнасьці, піша газэта Financial Times са спасылкай на свае крыніцы.

Кіраўнік «Антыглябалісцкага руху Расеі» Аляксандар Іёнаў, ініцыятар многіх даносаў на расейскія СМІ, у размове з выданьнем заўважыў, што мэдыяхолдынг Прыгожына прыпыніў працу, але не закрыўся. Паводле Іёнава, які знаходзіцца пад санкцыямі ЗША за супрацоўніцтва з расейскімі спэцслужбамі і праектамі заснавальніка ПВК, мэдыягрупа мае вельмі вялікую аўдыторыю і можа быць цікавая патэнцыйным пакупнікам.

У сваю чаргу Аляксандар Краснабаеў, галоўны рэдактар выданьня «Невские новости», які ўваходзіць у холдынг Прыгожына, адзначыў, што выданьне прыпыніла працу і плянуе яе аднавіць. Абʼява аб закрыцьці мэдыяструктур, паводле Краснабаева, была зроблена нібыта «для падтрыманьня інтрыгі», піша Financial Times.

Валянтэрскія групы, якія адсочваюць дзейнасьць медыя Прыгожына ў інтэрнэце, таксама распавялі журналістам, што так званая «Фабрыка троляў» не спыняла сваю дзейнасьць пасьля мецяжу. Суразмоўца Financial Times мяркуе, што, калі заснавальнік ПВК «Вагнэр» страціць кантроль над «Фабрыкай троляў», яе хутка перададуць іншай структуры, блізкай да Крамля.

Паводле высокапастаўленай крыніцы Financial Times ва ўрадзе Санкт-Пецярбурга, Прыгожын ствараў мэдыяхолдынг для сябе, уліваючы ў праекты «крамлёўскія грошы». Чыноўнік дадаў, што холдынг «таксычны», таму незразумела, хто можа яго купіць.

  • Пра зьяўленьне холдынгу, зьвязанага зь Яўгеніем Прыгожыным, стала вядома ў 2019 годзе. Тады Прыгожын узначаліў апякунскую раду мэдыягрупы.
  • Пасьля пачатку мяцяжу ПВК «Вагнэр» ў Расеі большасьць працаўнікоў мэдыяхолдынгу «Патрыёт» у Пецярбургу ня вышлі на працу. Тады ж у будынку холдынгу адбыўся ператрус, супрацоўнікі праваахоўных органаў канфіскавалі сэрвэры і зьвезьлі іх.
  • 30 чэрвеня многія выданьні мэдыяхолдынгу «Патрыёт», куды ўваходзілі выданьні «РИА ФАН», «Народные новости» і іншыя, аб’явілі пра закрыцьцё.
  • Крыніцы The Bell казалі, што медыяхолдынгу сталі шукаць новага ўладальніка. Найбольш імаверным пакупніком суразмоўцы выданьня называлі «Нацыянальную мэдыягрупу» Юрыя Кавальчука, якога лічаць бізнэсоўцам з бліжэйшага акружэньня расейскага прэзыдэнта.

Спроба ўзброенага мяцяжу ў Расеі. Асноўнае

  • Увечары 23 чэрвеня кіраўнік ПВК «Вагнэр» Яўгеній Прыгожын заявіў, што міністэрства абароны РФ нанесла ракетныя ўдары па тылавых лягерах наймітаў і што «зло, якое нясе вайсковае кіраўніцтва краіны, будзе спынена».
  • Міністэрства абароны Расеі назвала гэтыя словы «інфармацыйнай правакацыяй».
  • Уначы Прыгожын паведаміў, што байцы «Вагнэра» ўвайшлі ў Расею з акупаваных раёнаў Ўкраіны.
  • Раніцай 24 чэрвеня Прыгожын заявіў, што ПВК «Вагнэр» увайшла ў Растоў-на-Доне і ўзяла пад кантроль вайсковыя аб’екты Растова, у тым ліку аэрадром.
  • Пазьней Прыгожын заявіў і пра ўзяцьце пад кантроль вайсковых абʼектаў у Варонежы.
  • У Маскоўскай, Растоўскай і Варонескай вобласьцях РФ увялі надзвычайныя захады бясьпекі.
  • У Расеі завялі крымінальную справу аб узброеным мяцяжы.
  • Пуцін у ранішнім звароце заявіў, што «Расею мяцяжом спрабуюць штурхаць да паразы і капітуляцыі» і што «дзеяньні супраць мяцежнікаў будуць жорсткімі».
  • Кіраўнік дэпартамэнту нацыянальнай бясьпекі ў складзе Аб’яднанага пераходнага кабінэту Валер Сахашчык у сувязі з падзеямі ў Расеі заклікаў беларусаў «выкарыстаць гістарычны шанец».
  • Лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Ціханоўская заклікала дыпляматаў і сілавікоў не выбіраць паміж Пуціным і Прыгожыным, а вайскоўцаў — выгнаць войскі Расеі зь Беларусі.
  • Аб’яднаны пераходны кабінэт заявіў, што «дэнансуе палітычныя і ваенныя дамовы з Расеяй» і аб’яўляе аб выхадзе Беларусі з АДКБ, ЭАЭС і СНД.
  • Полк Каліноўскага заклікаў грамадзянаў Беларусі рыхтавацца да «вызваленьня ад дыктатуры і акупацыі»
  • Прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі ўвечары 23 чэрвеня напісала, што той угаварыў заснавальніка ПВК «Вагнэр» Яўгенія Прыгожына спыніць прасоўваньне да Масквы.
  • Пазьней Прыгожын заявіў аб завяршэньні марша і вяртаньні баевікоў у палявыя лягеры.
  • Пазьней зьявілася навіна аб тым, што Прыгожын паедзе ў Беларусь, а крымінальную справу ў РФ супраць яго спыняць.
  • 26 чэрвеня у Генпракуратуры Расеі паведамілі, што справу супраць Прыгожына не спынілі.
  • 27 чэрвеня Аляксандар Лукашэнка пацьвердзіў прылёт у Беларусь кіраўніка ПВК «Вагнэр» Яўгенія Прыгожына. Найміты ПВК «Вагнэр», паводле Лукашэнкі, будуць працаваць у Беларусі інструктарамі, ім прапанавалі ў распараджэньне закінутую вайсковую частку.
  • 2 ліпеня ПВК «Вагнэр» абвясьціла, што на месяц прыпыняе вэрбоўку ў свае шэрагі. Гэта патлумачылі часовым няўдзелам групоўкі ў вайне супраць Украіны і «пераездам у Рэспубліку Беларусь».
  • У сярэдзіне ліпеня байцы ПВК сталі калёнамі прыбываць у лягер каля вёскі Цэль. Міністэрства абароны Беларусі абвясьціла пра сумесныя трэнаваньні на палігоне «Берасьцейскі».
  • Былы лідэр прарасейскіх сэпаратыстаў на Данбасе Ігар Стралкоў-Гіркін у сваім тэлеграм-канале, спасылаючыся на аднаго з камандзіраў ПВК «Вагнэр», кіраўніка штабу з пазыўным «Маркс», паведаміў, што ў Беларусь прыбудзе да 10 тысяч байцоў «Вагнэру».
  • Агулам у Беларусь прыехалі 12 калёнаў наймітаў. Там была і будаўнічая тэхніка.
  • 23 жніўня, як паведаміла Расавіяцыя, Яўгеній Прыгожын загінуў у разьбітым самалёце пад Цьверру. Разам зь ім там быў адзін з камандзіраў ПВК «Вагнэр» Дзьмітрый Уткін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG