Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пераходны кабінэт заявіў, што «дэнансуе палітычныя і вайсковыя дамовы з Расеяй» і абвяшчае аб выхадзе Беларусі з АДКБ, ЭАЭС і СНД


Прадстаўнікі кабінэту. Архіўнае фота
Прадстаўнікі кабінэту. Архіўнае фота

Абʼяднаны пераходны кабінэт на чале зь Сьвятланай Ціханоўскай зьвярнуўся да беларусаў.

Як гаворыцца ў заяве, «зараз вырашаецца лёс нашай краіны. Стаіць пытаньне існаваньня нашай дзяржавы. Толькі ад нас з вамі залежыць, ці зможам мы вызваліцца ад імпэрскага гнёту Расеі і пабудаваць вольную незалежную дзяржаву Рэспубліку Беларусь».

Кабінэт заклікае ўсіх беларусаў згуртавацца вакол адной мэты — «вызваленьня ад дыктатарскага гнёту Лукашэнкі і расейскага прыгнёту».

У заяве адзначаецца, што «кабінэт, створаны абранай прэзыдэнткай Сьвятланай Ціханоўскай, як адзіная легітымная ўлада ў Беларусі, бярэ на сябе адказнасьць за лёс Беларусі і беларускага народу».

Аб’яднаны пераходны кабінэт Беларусі абвясьціў, што «рашэньні „ўраду“ Лукашэнкі і яго Савету бясьпекі ня маюць юрыдычнай сілы на тэрыторыі Беларусі і па-за яе межамі». А таксама заявіў, што «дэнансуе дамовы аб стварэньні саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі, аб’яўляе аб выхадзе Рэспублікі Беларусь з АДКБ, ЭАЭС і СНД; лічыць недапушчальным удзел беларускіх вайскоўцаў ва ўзброеным канфлікце ў Расеі».

Кабінэт у заяве патрабуе «ад Дзяржаўнага Памежнага камітэту Рэспублікі Беларусь неадкладна закрыць мяжу паміж Беларусьсю і Расеяй, ад Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь — забясьпечыць вывад расейскіх войскаў зь Беларусі, спыніць падрыхтоўку да разьмяшчэньня ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі».

  • Да беларусаў 24 чэрвеня з заявамі зьвярнуліся таксама Сьвятлана Ціханоўская, якая заклікала дыпляматаў і сілавікоў не выбіраць паміж Пуціным і Прыгожыным, а вайскоўцаў — выгнаць войскі Расеі зь Беларусі ​, Валер Сахашчык, які заклікаў беларусаў «выкарыстаць гістарычны шанец», апазыцыйны палітык Зянон Пазьняк, які адзначыў, што беларусы мусяць быць гатовыя ўзяць уладу ў свае рукі ў выпадку, калі «зваліцца Пуцін і Лукашэнка». А таксама полк Каліноўскага заклікаў заклікаў рыхтавацца да «вызваленьня ад дыктатуры і акупацыі».

Спроба ўзброенага мяцяжу ў Расеі. Асноўнае

  • Увечары 23 чэрвеня кіраўнік ПВК «Вагнэр» Яўгеній Прыгожын заявіў, што міністэрства абароны РФ нанесла ракетныя ўдары па тылавых лягерах наймітаў і што «зло, якое нясе вайсковае кіраўніцтва краіны, будзе спынена».
  • Міністэрства абароны Расеі назвала гэтыя словы «інфармацыйнай правакацыяй».
  • Уначы Прыгожын паведаміў, што байцы «Вагнэра» ўвайшлі ў Расею з акупаваных раёнаў Ўкраіны.
  • Раніцай 24 чэрвеня Прыгожын заявіў, што ПВК «Вагнэр» увайшла ў Растоў-на-Доне і ўзяла пад кантроль вайсковыя аб’екты Растова, у тым ліку аэрадром.
  • Пазьней Прыгожын заявіў і пра ўзяцьце пад кантроль вайсковых абʼектаў у Варонежы.
  • У Маскоўскай, Растоўскай і Варонескай вобласьцях РФ увялі надзвычайныя захады бясьпекі.
  • У Расеі завялі крымінальную справу аб узброеным мяцяжы.
  • Пуцін у ранішнім звароце заявіў, што «Расею мяцяжом спрабуюць штурхаць да паразы і капітуляцыі» і што «дзеяньні супраць мяцежнікаў будуць жорсткімі».
  • Кіраўнік дэпартамэнту нацыянальнай бясьпекі ў складзе Аб’яднанага пераходнага кабінэту Валер Сахашчык у сувязі з падзеямі ў Расеі заклікаў беларусаў «выкарыстаць гістарычны шанец».
  • Лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Ціханоўская заклікала дыпляматаў і сілавікоў не выбіраць паміж Пуціным і Прыгожыным, а вайскоўцаў — выгнаць войскі Расеі зь Беларусі.
  • Аб’яднаны пераходны кабінэт заявіў, што «дэнансуе палітычныя і ваенныя дамовы з Расеяй» і аб’яўляе аб выхадзе Беларусі з АДКБ, ЭАЭС і СНД.
  • Полк Каліноўскага заклікаў грамадзянаў Беларусі рыхтавацца да «вызваленьня ад дыктатуры і акупацыі»
  • Прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі ўвечары 23 чэрвеня напісала, што той угаварыў заснавальніка ПВК «Вагнэр» Яўгенія Прыгожына спыніць прасоўваньне да Масквы.
  • Пазьней Прыгожын заявіў аб завяршэньні марша і вяртаньні баевікоў у палявыя лягеры.
  • Пазьней зьявілася навіна аб тым, што Прыгожын паедзе ў Беларусь, а крымінальную справу ў РФ супраць яго спыняць.
  • 26 чэрвеня у Генпракуратуры Расеі паведамілі, што справу супраць Прыгожына не спынілі.
  • 27 чэрвеня Аляксандар Лукашэнка пацьвердзіў прылёт у Беларусь кіраўніка ПВК «Вагнэр» Яўгенія Прыгожына. Найміты ПВК «Вагнэр», паводле Лукашэнкі, будуць працаваць у Беларусі інструктарамі, ім прапанавалі ў распараджэньне закінутую вайсковую частку.
  • 2 ліпеня ПВК «Вагнэр» абвясьціла, што на месяц прыпыняе вэрбоўку ў свае шэрагі. Гэта патлумачылі часовым няўдзелам групоўкі ў вайне супраць Украіны і «пераездам у Рэспубліку Беларусь».
  • У сярэдзіне ліпеня байцы ПВК сталі калёнамі прыбываць у лягер каля вёскі Цэль. Міністэрства абароны Беларусі абвясьціла пра сумесныя трэнаваньні на палігоне «Берасьцейскі».
  • Былы лідэр прарасейскіх сэпаратыстаў на Данбасе Ігар Стралкоў-Гіркін у сваім тэлеграм-канале, спасылаючыся на аднаго з камандзіраў ПВК «Вагнэр», кіраўніка штабу з пазыўным «Маркс», паведаміў, што ў Беларусь прыбудзе да 10 тысяч байцоў «Вагнэру».
  • Агулам у Беларусь прыехалі 12 калёнаў наймітаў. Там была і будаўнічая тэхніка.
  • 23 жніўня, як паведаміла Расавіяцыя, Яўгеній Прыгожын загінуў у разьбітым самалёце пад Цьверру. Разам зь ім там быў адзін з камандзіраў ПВК «Вагнэр» Дзьмітрый Уткін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG