Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ці дойдзе да Беларусі расейскі бунт». Абмяркоўваем з экспэртамі. ВІДЭА


Байцы ПВК «Вагнэр» у Растове-на-Доне, 24 чэрвеня 2023 г.
Байцы ПВК «Вагнэр» у Растове-на-Доне, 24 чэрвеня 2023 г.

24 чэрвеня Яўгеній Прыгожын заявіў, што ПВК «Вагнэр» узяла пад кантроль вайсковыя аб’екты ў Растове-на-Доне і ў Варонежы, у тым ліку аэрадром і штаб Паўднёвай вайсковай акругі Растова. У розных гарадах Расеі ўвялі надзвычайныя захады бясьпекі і завялі справу аб узброеным мяцяжы.

Узброены мяцеж у Расеі, якая вядзе вайну супраць Украіны, і ягоныя наступствы для Беларусі у жывым эфіры Свабода Premium аналітык Свабоды Юры Дракахруст абмеркаваў з палітолягам Розай Турарбекавай і гісторыкам Аляксандрам Пашкевічам:

Турарбекава

  • Першая рэакцыя беларускіх дзяржаўных прапагандыстаў супярэчлівая. Яны робяць акцэнт на тым, што дзяржава Беларусь, адрозна ад расейскай, моцная і цэнтралізаваная. У Беларусі парадак, што кантрастуе з падзеямі ў Расеі.
  • Дзьве мэты: увага на суб’ектнасьці Беларусі і праца на папярэджаньне. Канстатуецца, што апора на Расею сябе не апраўдала. Прапануецца ідэя парадку на кантрасьце з хаосам у РФ.
  • Гэта вяртаньне да дыскурсу, які дамінаваў да 2020 году. Мэта адна — захаваньне рэжыму.
  • Не выключаю, што Ўладзімір Пуцін зьвярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі з такой жа просьбай, зь якой да Пуціна ў студзені 2022 году зьвяртаўся лідэр Казахстану Касым-Жамарт Такаеў — з просьбай аб вайсковай дапамозе.
  • Партнэры па АДКБ будуць адназначна за Пуціна. Бо ён усё ж прэзыдэнт, як і яны. Такаеў ня будзе на баку Прыгожына.
  • Пытаньне — ці хопіць у Крамля ўласных сілаў, не залучаных у вайну, каб здушыць гэты мяцеж хутка.
  • Ня выключана, што Пуцін будзе прасіць Лукашэнку замяніць беларускай арміяй расейскія войскі ва Ўкраіне.
  • Лукашэнка наўрад ці пагодзіцца на выкарыстаньне беларускіх сілавікоў ва ўнутрырасейскім узброеным канфлікце.
  • Для расейцаў вырашэньне канфлікту коштам беларускіх сілавікоў ня будзе вялікім прыніжэньнем. Куды большым прыніжэньнем будзе, калі паспрабуюць яго вырашыць коштам чачэнцаў.
  • Яўгенія Прыгожына прапаганда можа нават абвясьціць агентам Украіны.
  • Пэўны ідэалягічны зрух у Беларусі пачаўся раней. Аляксандар Шпакоўскі, калі пачаліся абмеркаваньні стану здароўя Лукашэнкі, напісаў, што трэба думаць аб будучыні пасьля Лукашэнкі і памятаць, што ў нас свая дзяржава.
  • І зараз мы бачым спробы зьмяніць «саюзны» дыскурс. Ёсьць жаданьне дыстанцыявацца ад працэсу, які пачаўся ў Расеі. Не выключаю, што прапаганда зноў падыме на шчыт пытаньне сувэрэнітэту. Наконт беларускай мовы — напэўна, яшчэ рана гаварыць. Але акцэнт на сувэрэнітэт бачны і ў Аляксея Дзерманта, і ў Шпакоўскага.


Пашкевіч

  • Посьпех прыгожынскай авантуры залежыць ад таго, наколькі розныя палітычныя сілы яе падтрымаюць. Гэта тычыцца і міжнародных партнэраў Расеі.
  • Калі хаўрусьнікі РФ стануць на бок Прыгожына, у яго ёсьць шанцы ўзяць уладу. Пуцін, размаўляючы па тэлефоне з Лукашэнкам і іншымі лідэрамі СНД, пагражаў, што ім будзе, калі яны праявяць неляяльнасьць да Крамля.
  • Лукашэнка хоча ацаніць, наколькі моцныя пазыцыі Пуціна. Лукашэнка трымаецца ня толькі на штыхах і дубінках беларускіх сілавікоў, але і на падтрымцы Расеі.
  • Што будзе ў Беларусі — у значнай ступені залежыць ад таго, як будуць разьвівацца падзеі ў Расеі. Я асабіста ня веру, што Прыгожын з сваімі наяўнымі сіламі зойдзе ў Крэмль. Але яго мяцеж можа падштурхнуць пратэсты ў Расеі, раскол у элітах.
  • Гэта азначае, што Расеі будзе не да Беларусі. Ва Ўкраіне справы пойдуць для РФ усё горш.
  • Лукашэнка трымаецца на сіле. І на Маскве. Калі Маскве будзе не да Лукашэнкі, гэта адкрывае пэўнае вакно магчымасьцяў для Беларусі.
  • Беларускае войска калі і запросяць, дык толькі для патруляваньня Масквы. Бо нават гэта будзе вялікім прыніжэньнем для расейцаў.
  • Дзяржаўная прапаганда Беларусі ня будзе прыгадваць свае хваласьпевы на адрас Прыгожына і ПВК «Вагнэр», а зробіць выгляд, што гэтага не было.
  • Ня думаю, што з гэтага будзе вялікі кагнітыўны дысананс у Беларусі, маўляў, раней прымалі кувалды і самі раздавалі, а зараз што з тымі кувалдамі?

Спроба ўзброенага мяцяжа ў Расеі. Асноўнае

  • Увечары 23 чэрвеня кіраўнік ПВК «Вагнэр» Яўгеній Прыгожын заявіў, што міністэрства абароны РФ нанесла ракетныя ўдары па тылавых лягерах наймітаў і што «зло, якое нясе вайсковае кіраўніцтва краіны, будзе спынена».
  • Міністэрства абароны Расеі назвала гэтыя словы «інфармацыйнай правакацыяй».
  • Уначы Прыгожын паведаміў, што байцы «Вагнэра» ўвайшлі ў Расею з акупаваных раёнаў Ўкраіны.
  • Раніцай 24 чэрвеня Прыгожын заявіў, што ПВК «Вагнэр» увайшла ў Растоў-на-Доне і ўзяла пад кантроль вайсковыя аб’екты Растова, у тым ліку аэрадром.
  • Пазьней Прыгожын заявіў і пра ўзяцьце пад кантроль вайсковых абʼектаў у Варонежы.
  • У Маскоўскай, Растоўскай і Варонескай вобласьцях РФ увялі надзвычайныя захады бясьпекі.
  • У Расеі завялі крымінальную справу аб узброеным мяцяжы.
  • Пуцін у ранішнім звароце заявіў, што «Расею мяцяжом спрабуюць штурхаць да паразы і капітуляцыі» і што «дзеяньні супраць мяцежнікаў будуць жорсткімі».
  • Кіраўнік дэпартамэнту нацыянальнай бясьпекі ў складзе Аб’яднанага пераходнага кабінэту Валер Сахашчык у сувязі з падзеямі ў Расеі заклікаў беларусаў «выкарыстаць гістарычны шанец».
  • Лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Ціханоўская заклікала дыпляматаў і сілавікоў не выбіраць паміж Пуціным і Прыгожыным, а вайскоўцаў — выгнаць войскі Расеі зь Беларусі.
  • Аб’яднаны пераходны кабінэт заявіў, што «дэнансуе палітычныя і ваенныя дамовы з Расеяй» і аб’яўляе аб выхадзе Беларусі з АДКБ, ЭАЭС і СНД.
  • Полк Каліноўскага заклікаў грамадзянаў Беларусі рыхтавацца да «вызваленьня ад дыктатуры і акупацыі»
  • Прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі ўвечары 23 чэрвеня напісала, што той угаварыў заснавальніка ПВК «Вагнэр» Яўгенія Прыгожына спыніць прасоўваньне да Масквы.
  • Пазьней Прыгожын заявіў аб завяршэньні марша і вяртаньні баевікоў у палявыя лягеры.
  • Пазьней зьявілася навіна аб тым, што Прыгожын паедзе ў Беларусь, а крымінальную справу ў РФ супраць яго спыняць.
  • 26 чэрвеня у Генпракуратуры Расеі паведамілі, што справу супраць Прыгожына не спынілі.
  • 27 чэрвеня Аляксандар Лукашэнка пацьвердзіў прылёт у Беларусь кіраўніка ПВК «Вагнэр» Яўгенія Прыгожына. Найміты ПВК «Вагнэр», паводле Лукашэнкі, будуць працаваць у Беларусі інструктарамі, ім прапанавалі ў распараджэньне закінутую вайсковую частку.
  • 2 ліпеня ПВК «Вагнэр» абвясьціла, што на месяц прыпыняе вэрбоўку ў свае шэрагі. Гэта патлумачылі часовым няўдзелам групоўкі ў вайне супраць Украіны і «пераездам у Рэспубліку Беларусь».
  • У сярэдзіне ліпеня байцы ПВК сталі калёнамі прыбываць у лягер каля вёскі Цэль. Міністэрства абароны Беларусі абвясьціла пра сумесныя трэнаваньні на палігоне «Берасьцейскі».
  • Былы лідэр прарасейскіх сэпаратыстаў на Данбасе Ігар Стралкоў-Гіркін у сваім тэлеграм-канале, спасылаючыся на аднаго з камандзіраў ПВК «Вагнэр», кіраўніка штабу з пазыўным «Маркс», паведаміў, што ў Беларусь прыбудзе да 10 тысяч байцоў «Вагнэру».
  • Агулам у Беларусь прыехалі 12 калёнаў наймітаў. Там была і будаўнічая тэхніка.
  • 23 жніўня, як паведаміла Расавіяцыя, Яўгеній Прыгожын загінуў у разьбітым самалёце пад Цьверру. Разам зь ім там быў адзін з камандзіраў ПВК «Вагнэр» Дзьмітрый Уткін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG