Незарэгістраваныя кандыдаты Статкевіча сабраліся каля Дому ўраду. ВІДЭА

абноўлена

Прыхільнікі Міколы Статкевіча і «Народнай грамады», якія зьбіраюцца вылучацца як «кандыдаты пратэсту» на прэзыдэнцкіх выбарах 2020 году, сабраліся на прыступках Дому ўраду, каб даць прэс-канфэрэнцыю.​

Кантэкст: 15 траўня ЦВК адмовіў у рэгістрацыі ініцыятыўных групаў Сяргея Ціханоўскага і васьмі «кандыдатам пратэсту» з каманды Міколы Статкевіча.

Паводле загадчыцы прававой, аналітычнай і мэтадычнай работы ЦВК Галіны Мкртчан, падставай сталі шматлікія памылкі пры падачы дакумэнтаў, пры гэтым сьпісы ў іх часам супадалі.

18:20. Статкевіч выйшаў з Цэнтральнага выбарчага камітэту, і заявіў, што яго жонка Марына Адамовіч падала дакумэнты на рэгістрацыю і стала чарговым «кандыдатам пратэсту».

Марына Адамовіч і Мікалай Статкевіч
Марына Адамовіч і Мікалай Статкевіч

Статкевіч сказаў, што за пару гадзінаў яны сабралі «жалезную» ініцыятыўную групу, сябры якой гатовыя будуць у судзе пацьвердзіць свае дадзеныя. Пратэст падчас пандэміі каранавіруса Статкевіч назваў магчымым, бо людзі мусяць самі рызыку захворваньня, а «свабода не бывае бяз рызыкі».

Аляксандар Грачышнікаў, ініцыятыўнай групе якога адмовілі ў рэгістрацыі, сказаў карэспандэнту Свабоды, што прыйшоў да ЦВК, каб засьведчыць свой удзел у групах новых «кандыдатаў пратэсту».

Вольга Мікалайчык, ініцыятыўнай групе якой таксама адмовілі ў рэгістрацыі, сказала што ў «жалезную групу» увайшлі знаёмыя і паплечнікі, якія паверылі ў ідэю легальнага перадвыбарчага пратэсту.

Вольга Мікалайчык на прыступках Дому ўрада, 14 траўня
Вольга Мікалайчык на прыступках Дому ўрада, 14 траўня

​
XS
SM
MD
LG