Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Рассельгаснагляд» адказаў Лукашэнку, што не блякуе беларускія харчы


«Беларусь у 2016 годзе ўвезла ў Расею больш харчоў, чым летась, ніякага блякаваньня няма, — заявілі ў «Рассельгаснаглядзе» ў адказ на ўчорашнюю крытыку Аляксандра Лукашэнкі на адрас Расеі.

Беларусь у 2016 годзе значна павялічыла пастаўкі прадуктаў харчаваньня ў Расею, ніякага блякаваньня беларускай прадукцыі няма, заявіў «Інтэрфаксу» кіраўнік «Рассельгаснагляду» Сяргей Данкверт.

Такім чынам ён пракамэнтаваў зробленую ў аўторак заяву прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што пастаўкі некаторых беларускіх тавараў блякуюцца ў Расеі, асабліва прадуктаў харчаваньня.

«Зьвесткі па пастаўках — гэта найлепшы аргумэнт: яны паказваюць, што за няпоўны гэты год — зь 1 студзеня па 18 верасьня беларускія пастаўшчыкі па асноўных прадуктах харчаваньня і некаторых відах сельгаспрадукцыі ўжо перакрылі гадавыя паказьнікі 2015 году», — сказаў ён.

Паводле яго слоў, калі летась пастаўкі беларускай ялавічыны склалі 96,8 тысячы тон, то сёлета на 18 верасьня — ужо 102 тысячы тон. Пастаўкі мяса птушкі пакуль «не дацягнулі» да леташняга паказьніка і склалі 96 тысяч тон супраць 99 тысяч тон у 2015 годзе, адзначыў кіраўнік «Рассельгаснагляду». Увоз кармоў і кармавых дадаткаў у гэтым годзе склаў 18,1 тысячы тон супраць 9,5 тысячы тон за ўвесь 2015 год.

Што ж тычыцца асноўнага артыкулу беларускага харчовага экспарту ў РФ — малака і малочнай прадукцыі, то яе ўвоз зь Беларусі за няпоўны гэты год вырас да 619 тысяч тон з 484 тысяч тон за ўвесь 2015 год. Пастаўкі рыбы склалі 46,5 тысячы і 37,5 тысячы тон адпаведна.

«І пры гэтым трэба ўлічыць, што частка ўвезеных у РФ беларускіх прадуктаў не праходзіла кантрольных пунктаў. З улікам гэтага аб’ём паставак можна павялічыць яшчэ працэнтаў на 10, — сказаў Данкверт. — Пры такіх дадзеных досыць складана казаць пра тое, што беларускае харчаваньне ня мае рэжыму найбольшага спрыяньня ў Расеі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG