Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея прыпыняе малочныя пастаўкі з Ваўкавыску, Калінкавічаў і Рагачова


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Ад 13 жніўня расейскае ведамства «Рассельгаснагляд» уводзіць абмежаваньні на пастаўку прадукцыі трох малочных заводаў Беларусі.

Прычынай называюцца выяўленыя Фэдэральнай службай па вэтэрынарным і фітасанітарным наглядзе «шматлікія парушэньні патрабаваньняў Эўразійскага эканамічнага саюзу і Расейскай Фэдэрацыі».

Пад забарону падпалі ваўкавыскае ААТ «Беллакт», Рагачоўскі малочна-кансэрвавы камбінат, Калінкавіцкі малочны камбінат.

У ведамстве ўдакладнілі, што адмену абмежаваньняў разгледзяць пасьля таго, як беларускі бок расьсьледуе парушэньні. Да 13 жніўня ўся прадукцыя названых камбінатаў на тэрыторыю Расеі будзе дапускацца без абмежаваньняў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG