Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

«Рассельгаснагляд» узяўся за беларускія сасіскі


Ілюстрайцыйнае фота

Ілюстрайцыйнае фота

Супрацоўнікі ўпраўленьня Рассельгаснагляду па Цьвярской і Пскоўскай абласьцях адабралі пробы шэрагу тавараў на беларуска-расейскім участку мяжы каля вёскі Далосцы.

Пры правядзеньні лябараторных дасьледаваньняў у пітным малацэ Менскага малочнага заводу № 1 (партыя ў 2,2 тоны) і мясных сасісках «Малочныя ласыя» Магілёўскага мясакамбінату (партыя ў 3,6 тоны) былі знойдзеныя бактэрыі групы кішэчнай палачкі, у сасісках таксама знайшлі і перавышэньне колькасьці мэзафільных аэробных і факультатыўна-анаэробных мікраарганізмаў.

Таксама паведамляецца, што антыбіётыкі тэтрацыклінавай групы знайшлі ў сухім малацэ Клецкай філіі Слуцкага сыраробнага камбінату ў пробах, адабраных на мяжы ў вёсцы Лабок.

Як паведамляе Рассельгаснагляд, прымаюцца меры, каб спыніць абарот партыі небясьпечнай прадукцыі.

Рэгулярныя выяўленьні парушэньняў і забароны на беларускую прадукцыю «Рассельгаснаглядам» часам называюць «малочнымі войнамі». Паралельна зь імі ідуць «нафта-газавыя войны», якія міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей прасіў ня зьвязваць са спробай нармалізацыі стасункаў Беларусі з Эўразьвязам.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG