Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей: Праблемы ў стасунках з Расеяй не зьвязаныя са спробай нармалізацыі стасункаў з Эўропай


Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей папрасіў ня зьвязваць праблемы ў перамовах з Расеяй па газе і нафце са спробай нармалізацыі стасункаў Беларусі з Эўразьвязам, перадае БЕЛТА.

«Я знаёмы зь меркаваньнямі, якія пэрыядычна зьяўляюцца ў сродках масавай інфармацыі, пра тое, што нейкія праблемы ў нашых адносінах з нашым галоўным саюзьнікам і партнэрам — Расеяй — нібыта зьвязаныя з спробамі Беларусі нармалізаваць стасункі з Эўрапейскім Зьвязам. Ня думаю, што гэта лінія афіцыйнай Масквы», — сказаў міністар.

У чым прычыны цяперашняй нафта-газава-малочнай «вайны» паміж Беларусьсю і Расеяй

Ужо некалькі месяцаў цягнецца спрэчка між расейскім «Газпромам» і Беларусьсю: расейскі бок заяўляе, што Беларусь недаплаціла за газ 200 зь лішнім мільёнаў даляраў, беларускі бок гэтага не прызнае. Ідуць і «малочныя войны»: «Рассельгаснагляд» знаходзіць у беларускай малочнай прадукцыі розных прадпрыемстваў парушэньні патрабаваньняў Эўразійскага эканамічнага саюзу.

Эўразьвяз хоча наладзіць лепшыя стасункі зь Беларусьсю, у тым ліку эканамічныя, але будзе глядзець на тое, як у Беларусі пройдуць парлямэнцкія выбары (па іх таксама ЗША будзе вырашаць лёс санкцыяў).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG