Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

«Санта-Брэмар» увайшоў і выйшаў з расейскага «чорнага сьпісу» прадуктаў


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Менскі малочны завод № 1, Бельніцкі пратэінавы завод і агракамбінат «Зара» застаюцца пад часовай забаронай.

Рассельгаснагляд у панядзелак, 4 ліпеня прыпыніў выдачу вэтэрынарных сэртыфікатаў Мытнага саюзу на прадукцыю беларускіх прадпрыемстваў «Менскі малочны завод № 1», «Санта-Брэмар», «Бельніцкі пратэінавы завод» і агракамбінату «Зара». Але на наступны дзень з «Санта-Брэмару» забарону зьнялі, перадае «РИА Новости».

Намесьнік міністра сельскай гаспадаркі Беларусі Аляксандар Субоцін распавёў, што пастаўкі сапраўды прыпынілі, «але тут жа разабраліся і адкрылі экспарт». Гаворка, верагодна, вядзецца толькі пра «Санта-Брэмар». Пастаўкі прадукцыі іншых названых прадпрыемстваў пакуль прыпыненыя ў сувязь з выяўленымі парушэньнямі.

Субоцін можа паручыцца за якасьць беларускай прадукцыі і мяркуе, што пастаўкі будуць адноўленыя пасьля лябараторнага кантролю.

Таксама на ўзмоцнены лябараторны кантроль у Расеі пераведзеная прадукцыя беларускіх прадпрыемстваў «Бабушкина крынка», «Калінкавіцкі малочны камбінат» і «Барысаўскі мясакамбінат», але яе пастаўкі не былі спыненыя.

Расея ня раз спыняла пастаўкі беларускай прадукцыі, «малочныя войны» сталі крылатай фразай. У лютым 2016 года Расея зноў забракавала беларускія малочныя прадукты, назваўшы беларускую прадукцыю «недабраякаснай і небясьпечнай». Рассельгаснагляд заявіў, што беларускія сыры могуць выклікаць рак. У Беларусі ж прызналі, што паставілі расейцам сыры зь лішкам кансэрвантаў.

XS
SM
MD
LG