Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кангрэс за незалежнасьць нагадаў уладам пра лёс прыбалтыйскіх краінаў у 1940 годзе


Расейскія самалёты Су-27 на аэрадроме Бельбек пад Севастопалем, ілюстрацыйнае фота
Расейскія самалёты Су-27 на аэрадроме Бельбек пад Севастопалем, ілюстрацыйнае фота

Рада Ўсебеларускага кангрэсу за незалежнасьць лічыць, што разьмяшчэньне ў Беларусі расейскай авіяцыйнай базы нанясе значную шкоду беларускаму сувэрэнітэту.

«Па сутнасьці, Расея хоча зрабіць Беларусь сваім вайсковым пляцдармам, бо тут будуць месьціца чужыя войскі.

Мы хочам нагадаць, што акупацыя прыбалтыйскіх краінаў з боку СССР у 1940 годзе пачалася з разьмяшчэньня на іх тэрыторыі вайсковых савецкіх базаў. Сёньняшняя Расея працягвае тую ж самую агрэсіўную палітыку. Варта згадаць трагічны выпадак на вайсковай базе Расеі ў Армэніі, калі расейскі салдат без усялякай прычыны зьнішчыў армянскую сям’ю.

Акупацыя ўкраінскага Крыму таксама пачалася з расейскай вайсковай базы ў Севастопалі, а непрызнаная Прыднястроўская рэспубліка існуе дзякуючы расейскай вайсковай базе на яе тэрыторыі», — адзначаецца ў заяве Рады Ўсебеларускага кангрэсу за незалежнасьць.

Сябры Рады патрабуюць ад уладаў адмовіцца ад падпісаньня пагадненьня аб разьмяшчэньні расейскай вайсковай базы, паколькі яно, на іх думку, супярэчыць Канстытуцыі Беларусі, Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце і наносіць вялікую шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь.

Усебеларускі кангрэс за незалежнасьць сабралі прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці Беларусі ў сьнежні 2014 году. У Раду кангрэсу ўвайшлі Алена Анісім, Сяргей Антончык, Уладзімер Арлоў, Радзім Гарэцкі, Лявон Дзейка, Уладзімер Колас, Аляксандар Мех, Аляксей Марачкін, Міхаіл Пастухоў, Алег Трусаў ды іншыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG