Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС пра пазыцыю Беларусі наконт расейскай авіябазы: Зьвярніцеся да расейскага боку


Мяркуецца, што на расейскай базе ў Беларусі будуць разьмешчаныя зьнішчальнікі Су-27

Мяркуецца, што на расейскай базе ў Беларусі будуць разьмешчаныя зьнішчальнікі Су-27

Прадстаўнікі Міністэрства абароны і Міністэрства замежных спраў адмаўляюцца камэнтаваць апублікаваны праект беларуска-расейскага пагадненьня пра расейскую авіябазу на тэрыторыі Беларусі.

Урад Расейскай Фэдэрацыі на сваім афіцыйным сайце апублікаваў праект беларуска-расейскага пагадненьня пра расейскую авіяцыйную базу на тэрыторыі Беларусі. У адпаведнай урадавай пастанове гаворыцца, што праект узгоднены зь Міністэрствам абароны і Міністэрствам замежных спраў Расеі, а таксама «папярэдне прапрацаваны зь Беларускім Бокам».

Начальнік упраўленьня інфармацыі галоўнага ўпраўленьня ідэалягічнай працы Міністэрства абароны Беларусі палкоўнік Уладзімер Макараў адмовіўся камэнтаваць апублікаваны дакумэнт і адказваць на пытаньне Радыё Свабода, ці ўдзельнічала яго міністэрства ў падрыхтоўцы гэтага тэксту.

Намесьніца начальніка ўпраўленьня інфармацыі Міністэрства замежных спраў Беларусі Марыя Ваньшына у адказ на такое ж пытаньне сказала: «Гэта не да нас пытаньне, а пытаньне да расейскага боку».

РС: Але ж там гаворыцца, што дакумэнт «папярэдне прапрацаваны зь Беларускім Бокам». Атрымоўваецца, у расейскага боку трэба высьвятляць пазыцыю беларускага боку?

Ваньшына: «Гэта апублікавалі ня мы. Зьвярніцеся да расейскага боку».

XS
SM
MD
LG