Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НЕВЯЛІКІ СЬНЕГ І СЛАБЫ МАРОЗ...

Уначы ад мінус 6°С да плюс 1°С, удзень ад мінус 5°С да плюс 3°С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:

31 сьнежня

Сьвяточны канцэрт “Новы год у філярмоніі” з удзелам Дзяржаўнага сымфанічнага акадэмічнага аркестру Беларусі пад кіраўніцтвам Аляксандра Анісімава (Менск, Белдзяржфілярмонія, пр. Незалежнасьці, 50, 19.00).

Ляўрэат міжнародных фэстываляў і конкурсаў ансамбаль “Камэрата” і вакальная група “Чысты голас” выступяць з найлепшымі кампазыцыямі з свайго рэпэртуару (Менск, Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатар, вул. Мясьнікова, 44, 19.00).

Новы год па-беларуску ў Маскве – запрашаюць “Ляпіс Трубяцкой”, “Крамбамбуля”, Pomidor/Off, DJ Papa Bo (Масква, клюб “P!Pl”, вул. Павялецкая / Дзербянеўская, 20, 22.00).

1 студзеня

Сьвята “Калядная зорка” ў клюбе “Robinson Club” (Менская вобласьць, траса Менск – Маладэчна, паварот на “Юнацтва”, 7 км ад МКАД, 18.00).

***
У вечаровым эфіры “Свабоды” 31 сьнежня – выніковыя агляды: сытуацыя палітвязьняў, тэракт у Менску і яго водгалас, беларуская эканамічная мадэль у 2011-м, кнігі году, “Вянок памяці”. Вядомыя асобы краіны называюць найважнейшыя, на іх думку, падзеі 2011 году.

Слухайце з 18.00 паводле менскага часу.

***
Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень – дашліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:

Апошні дзень 2011 году і першы дзень 2012 году.

1 студзеня – Сусьветны дзень міру (быў абвешчаны папам рымскім Паўлам VI).

ТАКСАМА Ў ГЭТЫЯ ДНІ:

31 сьнежня

1918 – бальшавіцкае кіраўніцтва Беларусі, якое базавалася ў Смаленску, у ноч на 31 сьнежня абвясьціла аб стварэньні БССР. Праз тыдзень сталіца БССР была перанесеная з Смаленску ў Менск, а Смаленшчына разам зь Віцебшчынай, Магілёўшчынай і Гомельшчынай былі адлучаныя ад Беларусі і далучаныя да РСФСР.

1991 – фармальна перасталі існаваць усе інстытуцыі СССР.

1999 – Барыс Ельцын добраахвотна прыпыніў выкананьне паўнамоцтваў прэзыдэнта Расеі і перадаў іх тагачаснаму прэм’ер-міністру Расеі Ўладзімеру Пуціну.

1 студзеня

1919 – былі апублікаваныя маніфэст аб стварэньні Беларускай ССР і асноўныя палажэньні яе дзяржаўнага статусу.

1919 – у Вільні адчынілася беларуская гімназія (працавала да 1944 году).

1927 – савецкія карныя органы арыштавалі беларускага драматурга Францішка Аляхновіча і на 10 гадоў выслалі яго на Салаўкі. Але ў 1933-м Аляхновіча абмянялі на вязьня польскай турмы, палітыка і мовазнаўцу Браніслава Тарашкевіча. Пра сваё знаходжаньне ў ГУЛАГу Аляхновіч напіша кнігу “Ў капцюрох ГПУ”, якая адразу будзе перакладзеная на эўрапейскія мовы і стане першым публічным сьведчаньнем сталінскага палітвязьня.

1929 – у Менску адкрылі Акадэмію навук БССР. Яе стварылі на базе Інстытуту беларускае культуры, заснаванага ў 1922 годзе.

1956 – адбылася першая перадача тэлевізійнага цэнтру ў Менску.

1967 – заснавана галоўная рэдакцыя Беларускай Савецкай Энцыкляпэдыі.

2000 – у Беларусі правялі дэнамінацыю. З купюраў былі прыбраныя тры нулі.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

“Пажаданьне “Шчасьлівага новага году!” чым далей, тым болей азначае трыюмф надзеі над досьведам”.

Робэрт Орбэн, амэрыканскі фокусьнік і гумарыст.


ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ “СВАБОДЫ”:

Дзевяць загадаў у адной дырэктыве

У Беларусі зачыняецца офіс АБСЭ

Вызваленыя з ізалятару на Акрэсьціна дзякуюць за салідарнасьць

Шушкевіч: Лукашэнка будзе гандлявацца зьняволенымі

The Independent: Хто будзе змагацца з апошнім дыктатарам Эўропы?

Літва адрэагуе на рост палітычнай сьвядомасьці жыхароў Беларусі

Мядзьведзеў пажадаў Лукашэнку дэмакратыі, Пуцін – нічога

Палёт над зязюліным гняздом па-беларуску

Пра што мы думалі ў 2010. Геніюш і Караткевіч

1991: хроніка Незалежнасьці
XS
SM
MD
LG